Рыхард Марцін Вільштэтэр

нямецкі хімік

Рыхард Марцін Вільштэтэр(ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ — 3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».

Рыхард Марцін Вільштэтэр
Richard Martin Willstätter
Дата нараджэння13 жніўня 1872(1872-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці3 жніўня 1942(1942-08-03)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
ЖонкаSophie Leser[d]
ДзеціMargarete Willstätter[d][5]
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сферафізічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікAlfred Einhorn[d] і Адольф Баер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям'і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.

У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.

З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вільштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.

У 1924 кар'ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця.

У 1942 годзе памёр ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

  • а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  • www.accademiadellescienze.it
  • https://doi.org/10.1098/rsbm.1953.0021
  • https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/richard-willstaetter/ Праверана 6 кастрычніка 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці