Рыеска (востраў)
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Рыеска | |
---|---|
ісп. Riesco | |
Выгляд канала Фіцрой і вострава Рыеска з боку Патагоніі | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5 110 км² |
Насельніцтва | 156 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,03 чал./км² |
Размяшчэнне | |
52°55′59,30″ пд. ш. 72°13′39,90″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Рые́ска (ісп.: Riesco) — востраў ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна ля паўднёваамерыканскага ўзбярэжжа Чылі. Плошча — 5 110 км². Насельніцтва (2010 г.) — 156 чал.[1]
Востраў Рыеска месціцца за 2 140 км на поўдзень ад горада Сант’яга, сталіцы Чылі. На захадзе ён аддзелены ад Патагоніі пралівам канал Фіцрой, які ў самым вузкім месцы не перавышае па шырыні 439 м. На поўдні абмежаваны Магеланавым пралівам. Лінія ўзбярэжжа перарэзана шматлікімі глыбокімі фіёрдамі.
Заходняя частка вострава ўяўляе сабою рэгіён чылійскіх Андаў з высокімі гарамі. Найвышэйшы пункт — гара Аталая (1830 м). Усходняя частка — плато з шматлікімі ўзвышшамі. Востраў быў адасоблены ад Патагоніі ў выніку ўзняцця Ціхага акіяна пасля заканчэння апошняга аледзянення. На востраве некалькі рэк і азёр, у тым ліку возера Рыеска (каля 26,25 км²). Знойдзены багатыя радовішчы каменнага вугалю.
Клімат мяккі марскі з сярэдняй тэмпературай у студзені +10 °C і ў ліпені — +1,1 °C.
Пейзажы вострава Рыеска ўражваюць разнастайнасцю экалагічных зон — раўніннымі стэпамі, горнымі лясамі і альпійскімі лугамі. Лічыцца, што востраў насяляюць 136 відаў птушак і 24 віды звяроў. У водах каля вострава жывуць рэдкія віды дэльфінаў, акул, ластаногіх, пінгвінаў. Значная частка вострава ўваходзіць у склад прыродных запаведнікаў.
У 2010 г. на востраве павінна была пачацца здабыча вугалю адкрытым спосабам, што ўзрушыла эколагаў Чылі, якія выступілі супраць праекта. У 2011 г. ён быў перагледжаны. Плануецца здабыча шахтным спосабам, аднак эколагі змагаюцца за поўнае закрыццё праекта.
Берагі вострава Рыеска здаўна насялялі індзейцы-кавескар, аднак у выніку кантактаў з еўрапейцамі і распаўсюджвання эпідэмічных захворванняў да пачатку XX ст. іх колькасць моцна скарацілася. У нашы дні на Рыеска жыве некалькі сем’яў метысаў, што адстойваюць сваю прыналежнасць да карэннага насельніцтва.
Большасць малалікага насельніцтва вострава займаецца жывёлагадоўляй. На востраве працуе 30 авечкагадоўчых гаспадарак. Іншыя заняткі — рыбалоўства і абслугоўванне турыстаў. Дзейнічае футбольны клуб, які аб’ядноўвае 20 аматараў.
![]() | |
---|---|
Моры | Акі · Ахоцкае · Балі · Банда · Берынгава · Вісаян · Жоўтае · Камотэс · Каралавае · Кора · Малукскае · Мінданаа · Новагвінейскае · Паўднёва-Кітайскае · Саву · Саламонава · Самар · Селіш · Серам · Сібуян · Сулавесі · Сулу · Тасманава · Унутранае Японскае · Усходне-Кітайскае · Фіджы · Філіпінскае · Флорэс · Хальмахера · Яванскае · Японскае |
Найважнейшыя пралівы | |
Рэльеф дна | Жолаб Адміралцейства · Алеуцкі жолаб · Узняцце Альбатрос · Жолаб Банда · Узняцце Баўнці · Бугенвільскі жолаб · Жолаб Віцязя · Жолаб Валкана · Усходне-Ціхаакіянскае ўзняцце · Гавайскі хрыбет · Галапагоская рыфтавая зона · Гватэмальская катлавіна · Хрыбет Горда · Ідзу-Банінскі жолаб · Жолаб Ідзу-Агасавара · Імператарскі (Паўночна-Заходні) хрыбет · Узвышша Капінгамарангі · Хрыбет Карнегі · Горы Картографаў · Жолаб Кермадэк · Хрыбет Какос · Хрыбет Колвіл-Лау · Курыла-Камчацкі жолаб · Узняцце Кэмбел · Жолаб Кюсю · Горы Лайн · Хрыбет Лорд-Гау · Узвышша Магелана · Хрыбет Макуоры · Узвышша Маніхікі · Марыянскі жолаб · Горы Маркус-Некер · Узвышша Міл · Жолаб Нансей · Хрыбет Наска · Новабрытанскі жолаб · Новагвінейскі жолаб · Новагебрыдскі жолаб · Хрыбет Норфалк · Жолаб Палау · Панамская катлавіна · Перуянска-Чылійскі жолаб · Перуанская катлавіна · Хрыбет Сала-і-Гомес · Жолаб Сан-Крыстобаль · Жолаб Санта-Крус · Паўночна-Заходні хрыбет · Жолаб Тонга · Філіпінскі жолаб · Узвышша Хеса · Хрыбет Хуан-дэ-Фука · Цэнтральнаамерыканскі жолаб · Узняцце Чатэм · Чылійская катлавіна · Чылійскае ўзняцце · Узвышша Шацкага · Хрыбет Эксплорэр · Паўднёва-Ціхаакіянскае ўзняцце · Жолаб Яп · Японскі жолаб |
Найбуйнейшыя астравы і архіпелагі | Архіпелаг Аляксандра · Алеуцкія астравы · Архіпелаг Бісмарка · Вялікія Зондскія астравы · Ванкувер · Уэлінгтан · Гавайскія астравы · Галапагоскія астравы · Астравы Д’Антркаста · Кадзьякскі архіпелаг · Карагінскі востраў · Камандорскія астравы · Астравы Каралевы Шарлоты · Астравы Кука · Курыльскія астравы · Малайскі архіпелаг · Малыя Зондскія астравы · Малукскія астравы · Новая Гвінея · Новая Зеландыя · Новая Каледонія · Новыя Гебрыды · Нунівак · Рыеска · Астравы Рукю · Архіпелаг Самоа · Санта-Інэс · Сахалін · Святога Лаўрэнція · Саламонавы астравы · Тайвань · Архіпелаг Фіджы · Хайнань · Філіпінскія астравы · Чылаэ · Шантарскія астравы · Японскія астравы |