Рубон (баскетбольны клуб)

беларускі баскетбольны клуб

Рубон — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Віцебск. Клуб быў заснаваны летам 1995 года.

Рубон
Заснаваны1995
Краіна Беларусь
ГорадВіцебск
ЗалаВіцебскі цэнтральны спартыўны комплекс

Назва

  • Шыком-Лакаматыў (1995—1996)
  • Лакаматыў-Шыком (1996—1997)
  • Лакаматыў (1997—2000)
  • Лакаматыў-КіС (2000—2011)[1]
  • Рубон (2011 — цяпер)

Гісторыя

Вытокі беларускага баскетбола знаходзяцца ў Віцебску. Менавіта ў гэтым горадзе быў створаны спартовы клуб чыгуначнікаў «Суботнік», у якім культываваліся лёгкая атлетыка, гімнастыка, футбол, лыжны спорт і баскетбол. У 1923 годзе мужчынская каманда горада ўзяла ўдзел у першых усесаюзных спаборніцтвах па баскетболе, заняўшы ганаровае 3 месца. Гэта падзея стала сур’ёзным штуршком для развіцця баскетбола на Віцебшчыне.

Мужчынская баскетбольная каманда Віцебскай вобласці пачала браць удзел у вышэйшай лізе Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь з 1995 года і ўжо ў сезоне 1998—1999 стала срэбным прызёрам Кубка Беларусі.

Сезон 2011—2012 клуб пачаў са змены назвы з «Лакаматыў-КіС» на «Рубон» (старажытная назва ракі Заходняя Дзвіна)[2].

Дасягненні

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

  • Сярэбраны прызёр (2): 1997/1998, 2003/2004.
  • Бронзавы прызёр (1): 2004/2005.

Кубак Беларусі па баскетболе

Статыстыка выступленняў

СезонЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1995-96Вышэйшая ліга7-
1996-97Вышэйшая ліга74-е месца
1997-98Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
1998-99Вышэйшая ліга6
1999-00Вышэйшая ліга5Фіналіст
2000-01Вышэйшая ліга6Групавы этап
2001-02Вышэйшая ліга5Групавы этап
2002-03Вышэйшая ліга58-е месца
2003-04Вышэйшая лігаСярэбраны прызёр6-е месца
2004-05Вышэйшая лігаБронзавы прызёрФіналіст
2005-06Вышэйшая ліга4Бронзавы прызёр
2006-07Вышэйшая ліга7Фіналіст
2007-08Вышэйшая ліга58-е месца
2008-09Вышэйшая ліга6Групавы этап
2009-10Вышэйшая ліга4Групавы этап
2010-11Вышэйшая ліга4Фіналіст
2011-12Вышэйшая ліга4Бронзавы прызёр
2012-13Вышэйшая ліга54-е месца
2013-14Вышэйшая ліга9Групавы этап
2014-15Вышэйшая ліга54-е месца
2015-16Вышэйшая ліга8н/у
2016-17Вышэйшая ліга4Групавы этап
2017-18Вышэйшая ліга45-е месца
2018-19Вышэйшая ліга74-е месца
2019-20Вышэйшая ліга4Бронзавы прызёр
2020-21Вышэйшая ліга5Бронзавы прызёр
2021-22Вышэйшая ліга44-е месца
2022-23Вышэйшая ліга44-е месца
2023-24Вышэйшая ліга44-е месца

Трэнеры

Вядомыя баскетбалісты

Фарм-клубы

СезонНазваЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1999-00Лакаматыў-2Першая ліга6н/у
2000-01Лакаматыў-КіС-2Першая ліга8н/у
2001-02Лакаматыў-КіС-2Першая ліга9н/у
2002-03ПедуніверсітэтПершая ліга5н/у
2005-06ВДУ-Лакаматыў-КіСПершая ліга2н/у
2007-08Лакаматыў-КіС-2Першая ліга6н/у
2008-09Лакаматыў-КіС-2Першая ліга7н/у
2009-10Лакаматыў-КіС-2Першая ліга6Групавы этап
2010-11Лакаматыў-КіС-2Першая ліга3н/у
2011-12Рубон-2Першая ліга4н/у
2013-14ВіцебскПершая ліга4н/у
2014-15Рубон-2Вышэйшая ліга12н/у
2022-23Рубон-моладзеваяВышэйшая ліга10н/у
2023-24Рубон-моладзеваяВышэйшая ліга11н/у

Зноскі

Спасылкі