Рубеніды

Рубеніды (арм.: Ռուբինյաններ, Рубіняны) — дынастыя кіраўнікоў Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 10801375 гг. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з набліжаных Гагіка II, апошняга цара Арменіі з дынастыі Багратыдаў.

Рубіняны
КраінаКілікійская Арменія
Родапачынальны домняма
ЗаснавальнікРубен I
Апошні кіраўнікІзабела (разам с мужам, Хетумам I)
Цяперашні главаняма
Год заснавання1080
Спыненне роду1252 (смерць Ізабелы)
НацыянальнасцьАрмяне
Малодшыя лініі
Тытулы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цары Рубеніды (Рубіняны)

Дакладна вядома, што гэты шляхетны род эміграваў з Арменіі і асталяваўся ў канцы XI стагоддзя ў крэпасці Вахка, у верхняй плыні Сораса. Зацвердзіўшыся ў гэтай цытадэлі, Рубеніды, стыкаючыся з візантыйцамі, паступова ўзмацнілі свой кантроль над кілікійскай далінай[1]. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе ён паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і стаў заснавальнікам княства ў Кілікіі, якое пазней стала каралеўствам[2].

ІмяІмя на беларускай мовеПартрэтГады кіраванняПрыход да ўладыСуправіцеліГады жыцця
Рубен I
арм.: Ռուբեն Ա
Рубен 10801095Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і з’явіўся заснавальнікам Кілікійскага княства.10251095, Карма-гола (пахаваны ў манастыры Кос талон)
Кастандын I
арм.: Կոստանդին Ա
Кастандын10951100/1102/1103Успадкаваў трон ад бацькі, Рубена I.Дакладная дата нараджэння невядомая — 1100/1102/1103, Вахка

(пахаваны ў манастыры Касталон)

Тарос I
арм.: Թորոս Ա
Тарос1100/1102/11031129Успадкаваў трон ад бацькі, Канстанціна I.? — 1129 (пахаваны ў манастыры Дразарк)
Левон I
арм.: Լեոն Ա
Левон11291140 (фактычна да 1137)Успадкаваў трон ад брата, Тароса I.? — 14 лютага 1140, Канстанцінопаль
Торос II
арм.: Թորոս Բ
Тарос1140 (фактычна з 1144) — 1169Успадкаваў трон ад бацькі, Лявона I.? — 6 лютага 1169 (пахаваны ў манастыры Дразарк)
Рубен II
арм.: Ռուբեն Բ
Рубен11691170Успадкаваў трон ад бацькі, Тароса II.Фама Бліскучы (арм.: Թովմաս Պայլ)11651170, Ромкла
Млех
арм.: Մլեհ
Млех (Mleh)11701175Зрынуў з трона свайго пляменніка Рубена (законнага спадчынніка прастола) і яго

рэгента Томаса Пайла (Фама Бліскучы).

каля 112015 мая 1170, Сіс
Рубен III
арм.: Ռուբեն Գ
Рубен11751187Прыйшоў да ўлады пасля забойства дзядзькі, Млеха.11456 мая 1187, манастыр Дразарк (дзе і быў пахаваны)
Левон II
арм.: Լեոն Բ
Левон 11871219 (фіцыйна каранаваны 6 студзеня 1198)Успадкаваў трон ад брата, Рубена III.11502 мая 1187, яго цела было пахавана ў Сісі а сэрца і

вантробы ў манастыры Агнер

Ізабела
арм.: Զապել
Запель 12191256, Левона II.Канстанцін Пайл (рэгент),
Філіп Антыяхійскі (1-ы муж Ізабелы),
Хетум I (2-гі муж Ізабелы)
27 студзеня 121623 студзеня 1252 (пахавана ў манастыры Дразарк)

Цары Рубеніды-Хетумян

  • Хетум I (2-і муж Ізабелы) 12261270
  • Левон III 12701289
  • Хетум II 12891293
  • Тарос III 12931294
  • Хетум II (другасна) 12941297
  • Смбат 12971299
  • Канстанцін II 1299
  • Хетум II (у трэці раз) 12991307
  • Левон IV (суправіцель) 13011307
  • Ашын 13071320
  • Левон V 13201341
    • На Левоне V прамая лінія дынастыі перапыняецца, і ў выніку междынастычнага шлюбу тытул цар Арменіі пераходзіць да франкскіх каралёў Кіпра — дынастыя Лузінян, у тыя гады якая прамаўлялася па-французску Лузіньян.

Цары Рубеніды-Лузіньян

  • Канстанцін III (Гы дэ Лузіньян) 13441362
  • Канстанцін IV 13631364
  • Левон VI 13631364
  • Канстанцін V 13641373
  • Левон VII 13731375
    • Дзяржава была знішчана войскамі егіпецкіх мамлюкаў і Іянійскага султанату, апошні цар Левон пасля доўгіх тулянняў і спроб узнавіць Кілікійскае царства знайшоў свой спачынак у Парыжы ў Манастыры Цэлестынцаў у 1393 годзе. Свой тытул караля Кілікійскай Арменіі ён перадаў па спадчыне дачцэ і ў наш час ён належыць Савойскай дынастыі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі