Марачкоўскі сельсавет
Марачко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марачкова.
Марачкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Уваходзіць у | Расонскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Марачкова |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мілавідскі сельсавет у складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мілавіды. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асецішча. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Расонскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роўнае Поле, сельсавет перайменаваны ў Раўнапольскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 3 лістапада 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марачкова, сельсавет перайменаваны ў Марачкоўскі сельсавет. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клясціцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Марачкова, Маторына, Мілавіды і Роўнае Поле.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.