Рамантычная арыентацыя
Рамантычная арыентацыя паказвае на тое, да якога полу ці гендару чалавек можа адчуваць рамантычную цягу. Ужываецца як у якасці альтэрнатывы, так і нароўні з сексуальнай арыентацыяй, і грунтуецца на тым, што сексуальная арыентацыя з'яўляецца толькі кампанентам буйнейшай сістэмы чалавечых узаемаадносін. Да прыкладу, бісексуальны чалавек можа адчуваць сексуальную цягу да двух палоў, але пры гэтым рамантычныя пачуцці мець толькі да аднаго з іх. Больш таго, эмацыйная ці рамантычная цяга паміж партнёрамі не патрабуе сексуальнай цягі, таму што не з'яўляецца залежнай ад яго.
У асексуалаў рамантычная арыентацыя можа вар'іравацца гэтак жа, як і ў людзей, якія адчуваюць сексуальная цяга.
Віды рамантычных арыентацый
- Арамантычнасць: адсутнасць рамантычнай цягі да любога полу ці гендару
- Бірамантычнасць: рамантычная цяга да асоб абодвух палоў ці двух гендараў (не абавязкова менавіта да мужчынскага і жаночага)
- Гетэрарамантычнасць: рамантычная цяга да асоб процілеглага полу
- Гомарамантычнасць: рамантычная цяга да асоб свайго полу
- Панрамантычнасць: рамантычная цяга да людзей незалежна ад іх полу і гендару
- Андрарамантычнасць: рамантычная цяга да мужчынскага гендару
- Гінарамантычнасць: рамантычная цяга да жаночага гендару
- Дэмірамантычнасць: рамантычная цяга да асоб, якая ўзнікае пасля ўстаноўкі эмацыйнай (не рамантычнай) блізкасці
- Полірамантычнасць: рамантычная цяга больш чым да двух гендараў, але не да ўсіх
Глядзіце таксама
- Полісексуальнасць
- Гомасексуальнасць
- Бісексуальнасць
- Пансексуальнасць
- Асексуальнасць
Спасылкі
- Relationship FAQ Архівавана 27 жніўня 2009. The Asexual Visibility and Education Network (AVEN), 2008). Retrieved 22 December 2011.
- Westphal, Sylvia Pagan (2004). «Feature: Glad to be asexual». Archived from the original on 19 December 2007. Retrieved 11 November 2007.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці