Разня ў Срэбраніцы

Разня ў Срэбраніцы (сербск.: Масакр у Сребреници, таксама генацыд у Срэбраніцы)[7][8][9][10] — адна з самых вядомых і крывавых падзей грамадзянскай вайны ў Югаславіі 1991—1995 гадоў (гл. Вайна ў Харватыі і Баснійская вайна). У 1995 годзе тут былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў[11]. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны[12].

Падзенне Срэбраніцы і Жэпы
Асноўны канфлікт: Баснійская вайна
Карта ваенных дзеянняў падчас аперацый «Крывая 95» і «Ступчаніца 95»[1]
Карта ваенных дзеянняў падчас аперацый
«Крывая 95» і «Ступчаніца 95»[1]
Дата625 ліпеня, 1995
МесцаБоснія і Герцагавіна
ВынікЛіквідацыя «зон бяспекі» ў Срэбраніцы і Жэпе.
Генацыд баснійскага народа. Адмена эмбарга на пастаўку зброі Мусульманска-Харвацкай Федэрацыі з боку ЗША і АІС
Праціўнікі
Рэспубліка Сербская
  • 10-й дыверсійны атрад
Боснія і Герцагавіна

Нідэрланды

Камандуючыя
Ратка Младзіч

Радзіслаў Крстіч
Міларад Пелеміш
Дражэн Эрдэмавіч[2]

Раміз Бечыравіч (Срэбраніца)
Эюп Голіч (прарыў 28-й дывізіі ў Тузлу)

Аўда Паліч (Жэпа)
Том Карэманс

Сілы бакоў
Станам на 6 ліпеня 3 000 (атака на Срэбраніцу), 6 000 (рэзервы ў Зворніку, Братунацы, ў ваколіцах Срэбраніцы), 750 (Жэпа) 5500-6200 (Срэбраніца)

1500 (Жэпа)
370 міратворцаў і 2 знішчальніка F-16

Страты
ад 300 [3] да 500[4] загінулых і раненых

2 падбітых танка

6414 + загінулых грамадзянскіх [5]

35 632 эвакуіраваных (з Срэбраніцы і Жэпы ў Боснію)
800 бежанцаў (з Срэбраніцы ў Сербію)
750[4]+1500 ваеннапалонных(Срэбраніца+Жэпа)[6]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей

Срэбраніцкі анклаў, населены пераважна баснійцамі-мусульманамі, быў абвешчаны Саветам бяспекі ААН у красавіку 1993 года «зонай бяспекі», у маі 1993 года СБ ААН «зонай бяспекі» абвешчаны баснійскі анклаў Жэла.

Армія баснійскіх сербаў патрабавала ад мусульман здаць зброю і здацца самім. Малалікія і слабаўзброеныя нідэрландскія міратворцы ААН не былі ў стане супрацьстаяць націску.

Срэбраніцкі анклаў быў узяты корпусам «Дрына» арміі баснійскіх сербаў 11 ліпеня 1995 года. На працягу некалькіх дзён каля 25000 баснійскіх мусульман, большасць з якіх складалі жанчыны, дзеці і старыя, былі выгнаны, загружаны сіламі боснійских сербаў у перапоўненыя аўтобусы і вывезены на тэрыторыі, якія кантраляваліся баснійскімі мусульманамі. Аднак шматлікія баснийскія мужчыны-мусульмане Срэбраніцы не змаглі пакінуць гэты раён, яны былі ўзяты ў палон, утрымліваліся ў жорсткіх умовах, а затым забітыя. Да 19 ліпеня 1995 ліпеня сербскія баевікі забілі звыш 7000 бяззбройных баснійскіх мужчын і хлопчыкаў ва ўзросце ад 13 да 77 гадоў[13].

Сербы пачалі штурм Жэпы праз два дні пасля падзення Срэбраніцы і змаглі заняць горад 25 ліпеня. У выніку штурму баснійцы страцілі забітымі каля 70 чалавек. Параненыя і грамадзянскія асобы былі эвакуіраваны ў Сараева і Кладань, а паўтары тысячы ваеннапалонных пасля абменены на сербаў. Палкоўнік Аўда Паліч знік без вестак 27 ліпеня 1995 года падчас перамоў аб умовах капітуляцыі жэпскага гарнізона.

Пасля падзення Срэбраніцы і Жэпы НАТА прыняло праграму бамбардзіроўкі сербскіх цэляў і пад пагрозай прымянення сілы прадухіліла напад сербаў на іншую «зону бяспекі» — Гораждзе. У далейшым аперацыя НАТА «Абдуманая сіла», а таксама шэраг наступальных аперацый харватаў і баснійцаў-мусульман прадвызначылі заключэнне Дэйтанскіх пагадненняў і спыненне вайны.

Расследаванне

Самым першым асуджаным Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі па срэбраніцкай справе стаў найміт 10-га дыверсійнага атрада Дражэе Эрдэмавіч, прысуджаны ў лістападзе 1996 года да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аднак Эрдэмавіч пасля трох з паловай гадоў зняволення быў вызвалены; на падставе яго паказанняў у жніўні 2001 года быў асуджаны генерал Радзіслаў Крстыч — адзін з высокапастаўленых афіцэраў войска баснійскіх сербаў.

У 2003 годзе адказнасць за масавыя забойствы мірнага баснійскага насельніцтва была афіцыйна прызнаная ўладамі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны[14]. У 2010 годзе парламент Сербіі таксама асудзіў разню.

У студзені 2007 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе кваліфікаваў дзеянні сербаў як генацыд. У сваю чаргу, у студзені 2009 года Еўрапейскі парламент абвясціў 11 ліпеня «днём памяці генацыду ў Срэбраніцы».

Родныя ахвяр падалі ў суд на Нідэрланды. Гаагскі трыбунал у 2014 годзе прызнаў адказнасць Нідэрландаў за высылку з базы міратворцаў ААН 350 мужчын 13 ліпеня 1995 года, нягледзячы на тое, што галандскія вайскоўцы ведалі, што тых могуць забіць[15].

У 2016 годзе былы палітычны лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны. Ён, у прыватнасці, быў прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў.

У лістападзе 2017 года Гаагскі трыбунал прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці[16].

Зноскі

Спасылкі