Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

(Пасля перасылкі з Радыё Свабода)

Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, фінансаваная Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[6].

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода
«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»
Выява лагатыпа
Краіна
Частата1 386 kilohertz
Зона вяшчанняРасія[2], Украіна[2], Эстонія, Казахстан[2], Азербайджан[2], Малдова[2], Літва[3], Еўропа[2], Беларусь[2], Афганістан[2], Арменія[2], БіГ[2], Рэспубліка Косава[2], Чарнагорыя[2], Паўночная Македонія[2], Сербія[2], Балгарыя[2], Грузія[2], Венгрыя[2], Іран[2], Кыргызстан[2], Адыгея[2], Чачня[2], Дагестан[2], Інгушэція[2], Кабардзіна-Балкарыя[2], Карачаева-Чаркесія[2], Паўночная Асеція — Аланія[2], Пакістан[2], Румынія[2], Таджыкістан[2], Башкартастан[2], Татарстан[2], Туркменістан[2], Узбекістан[2] і Латвія[3]
Дата пачатку вяшчання1949
ЗаснавальнікФедэральны Урад ЗША[4]
КіраўнікіSteve Capus[d][5]
Сайтrferl.org (англ.)
Анлайн-трансляцыяsvoboda.org/sched… (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.

Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё «Свабода». Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[7]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[8]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай ўправы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[9].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[10].

Геаграфія вяшчання

Вяшчанне спынена

У дужках азначаны год спынення вяшчання

Зноскі

  • а б https://pressroom.rferl.org/current-time
  • Radio Free EuropeEncyclopædia Britannica Online, 2023. Праверана 20 жніўня 2023.
  • Management And Governance Праверана 25 лютага 2024.
  • Алесь Дашчынскі. Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў// Радыё «Свабода». 21 мая 2009
  • Свабодзе — 55!// Радыё «Свабода». 18 мая 2009
  • Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1959// Радыё «Свабода». 6 ліпеня 2009
  • Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009
  • Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»(недаступная спасылка)// Народная воля. № 79-80 (3005-3006) 26 мая 2009
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці