Радавы

найнізкае, першае воінскае званне ва ўзброеных сілах

Радавы́ — ніжэйшае, першае воінскае (спецыяльнае) званне ва Узброеных Сілах (сілавых структурах) Рэспублікі Беларусь і большасці іншых краін, па рангу вышэй толькі рэкрута або курсанта (акрамя афіцэрскіх курсаў), якое адносіцца да складу салдат, сяржантаў.

Радавы
КраінаБеларусь
Створана1716
Старэйшае званнеЯфрэйтар
Пагон радавога Савецкай Арміі.

Воінскае званне радавы прысвойваецца:[1]

  1. грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прызванаму на тэрміновую ваенную службу — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;
  2. грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прынятага для навучання ў ваенную навучальную ўстанову — пры залічэнні ў спісы курсантаў;
  3. грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракце — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.

Звычайна радавыя займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разліку, механік-кіроўца, сапёр, разведчык, радыст і г. д.

Зноскі