Рагнвальд Ульфсан
Рагнвальд Ульфсан (шведск.: Ragnvald Ulfsson den gamle, або шведск.: Ragnvald jarl) — ярл Вестэргётланда (1010—1019), пасаднік у Ладазе з 1019 года.
Рагнвальд Ульфсан | |
---|---|
шведск.: Ragnvald Ulfsson den gamle | |
![]() | |
Род дзейнасці | ярл Вестэргётланда, пасаднік у Ладазе |
Дата нараджэння | X стагоддзе |
Дата смерці | XI стагоддзе |
Грамадзянства | |
Бацька | Ульф Тостэсан[d] |
Маці | Сфандра (Інгеборга) |
Жонка | Інгеборга Тругведоцір[d] і Астрыд Ньяльсдоцір |
Дзеці | Улеб[d], Эйліў Рагнвальдсан[d] і Стэнкіль |
Біяграфія
Сын ярла Ульфа Тостэсана (шведск.: Ulf Tostesson) і Сфандры (Інгеборгі), выгадаваны[1] Торгнюрам Торгнюрсанам, лагманам Тыўндаланда (стар.-сканд.: Þorgnýr lögmaðr ці шведск.: Torgny Lagman). Сваяк па лініі маці шведскай прынцэсы Інгегерды — іх маткі былі сёстрамі[2].
Калі дачка шведскага караля Олафа Шатконунга Інгегерда выходзіла замуж за наўгародскага князя Яраслава Мудрага ў 1019 годзе, паводле «Саг пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана і «Сага пра Эймунда», у пасаг прынцэса атрымала горад Альдэйгабарг (Старая Ладага) з прылеглымі землямі, якія атрымалі з тых часоў назву Інгерманландыі (зямлі Інгегерды), а Рагнвальд Ульфсан быў прызначаны пасаднікам (ярлам) Ладагі[3][4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Olav_den_helliges_saga-Olav_Ragnvald-C._Krohg.jpg/220px-Olav_den_helliges_saga-Olav_Ragnvald-C._Krohg.jpg)
У сазе пра Олафа Святога гаворыцца, што калі Олаф хаваўся ў Наўгародскай зямлі ў Інгегерды з 1028 года па 1030 год, то праездам гасцяваў у Рагнвальда Ульфсана таму, што паміж імі было «самае вялікае сяброўства».
Шлюбы і дзеці
Першы шлюб з Інгеборгай
У Ладагу Рагнвальд Ульфсан прыбыў разам з сям'ёй. Жонкай яго была Інгеборг, старэйшая сястра караля Нарвегіі Олафа Тругвасана.
Дзеці:
- Ульв (Улеб) Рагнвадльдсан — згадваецца ў летапісе пад 1032 годам, як ваявода наўгародцаў у паходзе на «Жалезныя Вароты».
- Эйліў Рагнвадльдсан — паводле скандынаўскіх крыніц, стаў ярлам (пасаднікам) у Ладазе пасля смерці бацькі.
Другі шлюб з Астрыд (спрэчная здагадка)
Дзеці:
- Стэнкіль (гіпатэтычна) (1028—1066), кароль Швецыі (1060—1066).
Пасля смерці Рагнвальда Астрыд вярнулася ў Швецыю з сынам Стэнкілем і выйшла замуж за шведскага караля Эмунда Старога
Спрэчная здагадка[5][6] ў тым ліку і пра другі шлюб, заснавана на атаясамленні згаданага ў сазе пра Хервёр бацькі Стэнкіля — Рагнвальда Старога з Рагнвальдам Ульфсанам.
Продкі
Зноскі
Спасылкі
- Anders Winroth. Ragnvald Ulfsson //Svenskt biografiskt lexikon, b. 29 (1995—1997), s. 616(недаступная спасылка) (шведск.)
- Hans Gillingstam. Stenkil // Svenskt biografiskt lexikon, b. 33 (2007—2011), s. 346(недаступная спасылка) (шведск.)