Піраміда Месяца
Піраміда Месяца - другі па памеры будынак пасля піраміды Сонца ў горадзе Тэатыўакан. Адзін з самых вялікіх будынкаў у Месаамерыцы. Размешчана ў паўночнай частцы горада Тэатыўакан, сваімі контурамі паўтарае Сера-Горда. З некаторых індзейскіх гаворак назва перакладалася як «ахоўны камень» або «маці». Пад пірамідай Месяца размешчаны яшчэ адзін будынак, ён старэйшы Піраміду Сонца (існаваў ужо да 200 года н. э.).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Piramide_de_la_Luna_072006.jpg/250px-Piramide_de_la_Luna_072006.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/View_from_Pyramide_de_la_luna.jpg/250px-View_from_Pyramide_de_la_luna.jpg)
Піраміда Месяца была пабудавана паміж 200 і 450 годам н. э., завяршыўшы двухбаковую сіметрыю храмавага комплексу. Лесвіца піраміды вядзе да Дарогі Мёртвых (Calzada de los Muertos), на вяршыні размяшчаецца пляцоўка, якая выкарыстоўвалася для рытуальных цырымоній ў гонар Чальчыўтлікуэ, багіні вады і Месяца.
Гісторыя
Паміж 100 і 500 гадамі н. э. старажытныя індзейцы прыкладна ў 40 км ад сучаснага Мехіка-Сіці пабудавалі горад Тэатыўакан. У гэты час Тэатыўакан са сваімі 15 манументальнымі пірамідамі і вялізнай гандлёвай плошчай быў буйней за любы горад Еўропы. Яго плошча складала амаль 13 км ² з насельніцтвам у 200 000 чалавек. Тэатыўакан быў пабудаваны за 700 гадоў да таго, як ацтэкі заклалі сваю сталіцу Тэначтытлан.