Пётр Аляксандравіч Віцязь

вучоны

Пётр Аляксандравіч Віцязь (нар. 6 жніўня 1936, вёска Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Замежны член НАН Украіны (2021)[4]

Пётр Аляксандравіч Віцязь
Дата нараджэння6 жніўня 1936(1936-08-06) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковец
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар тэхнічных навук[2] (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1961 г. старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 г. старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 г. дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 г. першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З студзеня 2012 года кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных плыняў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.

Авўтар больш за 600 навуковых прац, у т.л. 29 манаграфій, больш за 180 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы

  • Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В. М. Капцевичем, В. К. Шелегом).
  • Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф. Г. Ловшенко, Г. Ф. Ловшенко).
  • Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е. С. Голубцовой, Б. А. Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел).
  • Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В. Д. Грицук, В. Т. Сенють).
  • Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А. Ф. Ильющенко, А. И. Шевцовым).
  • Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія БССР 1980 за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў
  • Ордэн Дружбы народаў (1986)
  • Прэмія Савета Міністраў СССР 1987 за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых парашковых матэрыялаў і вырабаў
  • Медаль Францыска Скарыны (1996)
  • Ордэн Айчыны III ступені (2001)
  • Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2002)
  • Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)
  • Ордэн Айчыны II ступені (2009)
  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[5].

Зноскі

  • а б ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
  • До складу Національної академії наук України обрано нових членів — ІНОЗЕМНИМИ ЧЛЕНАМИ НАН УКРАЇНИ ОБРАНО: по Відділенню фізико-технічних проблем матеріалознавства НАН України — ПЕТРА ОЛЕКСАНДРОВИЧА ВІТЯЗЯ.
  • Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
  • Літаратура

    • Віцязь Пётр Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 173—174. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

    Спасылкі


    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці