Пылюшнік малы

від раслін

Пылю́шнік малы[3] (Thalictrum minus) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Пылюшнік малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum minus L., Sp. Pl. 1: 546 (1753)

Падвіды
  • Thalictrum minus var. hypoleucum (Siebold & Zucc.) Miq.
  • Thalictrum minus subsp. kemense (Fr.) Cajander
  • Thalictrum minus subsp. olympicum (Boiss. & Heldr.) Strid
  • Thalictrum minus subsp. pratense (F.W.Schultz) Hand
  • Thalictrum minus subsp. pseudominus (Borbás) Soó
  • Thalictrum minus subsp. pubescens Arcang.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18672
NCBI  476039
EOL  596272
GRIN  t:36444
IPNI  714633-1
TPL  kew-2512463

Батанічнае апісанне

Thalictrum minus subsp. pratense (F.W.Schultz) Hand
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1,5[3] м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, тройчы-чатырохразоваперыстае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Лісцікі круглаватыя, з тупымі зубцамі. Кветкі паніклыя, зеленавата-чырванаватыя, у раскідзістых мяцёлках. Плод — сядзячы, баразнаваты арэшак яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, трапічных (Індыя, Пакістан) і ўмераных абласцей Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5].Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных і поймавых хмызняках, камяністых россыпах і скалах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Ахоўвецца на тэрыторыі Эстоніі[5], Івана-Франкоўскай вобласці[5] Украіны, Уладзімірскай[5][6], Мурманскай[6] абласцей і Рэспублікі Карэлія[6] ў Расіі

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. У траве маецца вялікая колькасць фітанцыдаў, надаючых бактэрыцыдныя ўласцівасці[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі