Пухавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Пухавічы |
Дата ўтварэння | 18 снежня 1925 |
Насельніцтва (2019) | 3 020 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Пу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пухавічы.
Утвораны 18 снежня 1925 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Пухавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Менскай вобласці БССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.
29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Краснаакцябрскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябр, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3038 чалавек[2], з іх 92,3 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 3020 чалавек[4].
Цэнтр | |
---|---|
Вёскі | Асавок · Балачанка · Балоча · Баравая · Восава · Высокая Старына · Вялікія Лукі · Глушка · Дукаўка · Залессе · Зафранцузская Грэбля · Зацітава Слабада · Зацішша · Красны Акцябр · Ліпнікі · Маркаўчызна · Машчонава · Міжрэчча · Наваполле · Падбярэжжа · Падкоссе · Падсобнае · Пестун · Растокі · Раўчак · Рэпішча · Снусцік · Французская Грэбля · Хідра · Ясная Паляна |
| |||||||
|