Псіхрафіты

Псіхрафі́ты[1] — расліны, якія растуць на вільготных і халодных глебах.

Такія расліны прыстасаваліся нізкай тэмпературы паветра і тэмпературы глебы, працяглай зімы і кароткага вегетацыйнага перыяду, невялікай колькасці ападкаў, адносна высокай вільготнасці паветра, паніжанага забеспячэння пажыўнымі рэчывамі з глебы. Звычайна гэта расліны высокіх шырот і высакагор’яў. Размнажаюцца звычайна вегетатыўна.

Да псіхрафітаў, напрыклад, адносяцца некаторыя водарасці і лішайнікі, дрыяда васьміпялёсткавая, кедравы сланік, рададэндран камчацкі.

Зноскі

Літаратура