Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці (2005)

Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 8 красавіка 2005 г.

< 1999   2011 >
Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці
8 красавіка 2005
Яўка: 71,7
Кандыдат: Ісмаіл Амар Геле
Партыя: Народны рух за прагрэс
Галасоў: 144,433
(100 %)

Вынік выбараў: Ісмаіл Амар Геле абраны Прэзідэнтам Джыбуці.

Кампанія

Дзеючы прэзідэнт Ісмаіл Амар Геле з'яўляўся адзіным кандыдатам, бо галоўныя апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары па прычыне, што «змены праз выбары ў Джыбуці не магчымы»[1]. Адзін з лідараў апазіцыі Махамед Дауд Чэхем у 10 сакавіка 2005 г. адмовіўся ад удзелу ў выбарах з-за фінансавых праблем[2].

Нягледзячы на байкот выбараў з боку апазіцыі, прэзідэнт І. А. Геле праводзіў агітацыю і мітынгі ў сваю падтрымку, абяцаючы скараціць беднасць, пашырыць права жанчын і павысіць празрыстасць працы ўрада. І. А. Геле заявіў, што апазіцыя не вылучыла свайго кандыдата, бо баіцца прайграць яму[3].

У дзень саміх выбараў у горадзе Джыбуці прайшлі пратэсты супраць выбараў, якія былі разагнаны сіламі паліцыі, якая выкарыстала слёзацечны газ[3].

Вынікі

#ПартрэтКандыдатПартыяКолькасць галасоў%
1 Ісмаіл Амар Геле
(1946—)
Народны рух за прагрэс144,433100
Несапраўдныя бюлетэні4,6925,7
Зарэгістраваныя выбаршчыкі208,098100
Усяго144,43371,7

Зноскі