Прыбярэжнік

род раслін

Прыбярэ́жнік[3] (Littorella) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), які змяшчае 2[4] або 3[5] віды, што жывуць у вадзе.

Прыбярэжнік

Прыбярэжнік аднакветкавы (Littorella uniflora)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Littorella P.J.Bergius, 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32923
NCBI  223166
EOL  70824
IPNI  32113-1

Віды

Прыбярэжнік аднакветкавы (Littorella uniflora), зараснікі на пясчаным дне

Род налічвае 3 віды[6]:

Некаторыя аўтары лічаць L. uniflora і L. americana адным відам, але малекулярныя даныя паказваюць, што L. americana бліжэй да L. australis, чым да L. uniflora, што сведчыць на карысць прызнання трох асобных відаў. Іншыя меркаванні, такія як больш шырокі арэал і больш частае цвіценне L. uniflora, таксама сведчаць пра наяўнасць трох відаў. Цалкам верагодна, што род з’явіўся ў Еўропе і спачатку распаўсюдзіўся па Паўночнай Амерыцы, а адтуль і ў Паўднёвай Амерыцы, прычым абодва рассяленні адбываліся ў плейстацэне ці пазней[5].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Прибрежница — род Littorella: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)