Прыбой

Прыбо́й[1][2] — з’ява разбурэння марскіх або азёрных хваль непасрэдна каля берагоў.

Прыбой ля берагоў Чылі

Як і буруны, прыбой суправаджаецца рэзкім павелічэннем стромкасці схілаў хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. Выклікае разбурэнне абразійных берагоў і садзейнічае ўтварэнню кліфаў, пляжаў на водмельных берагах.

Характар прыбою залежыць ад глыбіні, рэльефу дна вадаёма, канфігурацыі ўзбярэжжа, напрамку і сілы ветру і іншых фактараў[3]. Асабліва вялікія прыбоі назіраюцца на адкрытых узбярэжжах акіянаў[3].

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 54. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Прыбо́й // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 236. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Прибо́й // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 337. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.

Спасылкі