Прыапуліды

Прыапуліды (Priapulida) — клас марскіх беспазваночных жывёл. Жывуць у тоўшчы марскіх донных адкладаў. Большасць прадстаўнікоў вядзе рыючы спосаб жыцця ці жыве ў інтэрстыцыялі[1]. Два віды роду Maccabeus з'яўляюцца паўсядзячымі сестанафагамі[1]. Выдзяляльная сістэма звязаная з палавой. Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам.

Прыапуліды

Priapulus caudatus у чашцы Петры  (руск.)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Priapulida Delage & Hérouard, 1897

Сучасныя роды
  • Acanthopriapulus
  • Halicryptus
  • Maccabeus
  • Meiopriapulus
  • Priapulopsis
  • Priapulus
  • Tubiluchus
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  155153
NCBI  33467
EOL  1533
FW  272411

Сучасныя прыапуліды прадстаўлены 18 відамі[2], якія аб'яднаныя ў семь родаў. У морах Расіі вядома 4 віды[3].

Зноскі