Пралом (часопіс)
«Прало́м» — палітычны і літаратурны часопіс Віленскага акруговага камітэта КСМЗБ. Выдаваўся нелегальна ў студзені — лютым 1932 года ў Вільні на беларускай мове. Часопіс рэдагавалі і рыхтавалі да выдання М. Танк і Я. Гарох. Асвятляў палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі, заклікаў рабочых да рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызвольнай барацьбы, змагання ў абарону Таварыства беларускай школы, за школу на роднай мове, адкрыццё бібліятэк-чытальняў, народных дамоў, курсаў для непісьменных. Апублікаваў публіцыстычным артыкулы А. Цвіка, Л. Родзевіча (пад псеўданімам Змагар), вершы і апавяданне М. Танка (пад псеўданімам А. Граніт), верш Я. Гароха і інш. Выйшлі 2 нумары. 3 сакавіка 1932 года выдаваўся легальны «Часопіс для ўсіх».
«Пралом» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавана | студзень 1932 |
Спыненне публікацый | люты 1932 |
Палітычная прыналежнасць | Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Літаратура
- П. І. Зялінскі. «Прало́м» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).