Порва

По́рва (фінск.: Porvoo [ˈporʋoː]), Бо́рга (шведск.: Borgå [`bɔrˌgoː]) — камуна ў Фінляндыі і невялікі горад, размешчаны за 50 км на ўсход ад Хельсінкі. З’яўляецца найстарэйшым пасля Турку горадам Фінляндыі.

Горад
Порва
фінск.: Porvoo
шведск.: Borgå
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Ляні
Правінцыя
Каардынаты
Глава горада
Jukka-Pekka Ujula
Заснаваны
Плошча
663,71 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
48 794 чалавек (2011)
Шчыльнасць
73,1 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
06100
Афіцыйны сайт
porvoo.fi
(фін.)(шведск.)(англ.)
Порва на карце Фінляндыі
Порва (Фінляндыя)
Порва

Гісторыя

Старая ратуша ў Порва
Кафедральны сабор Дзевы Марыі ў Порва

Упершыню згадваецца ў летапісах XIV стагоддзя. Да 1809 года ўваходзіў у склад Шведскага каралеўства. Пасля перамогі Расіі ў руска-шведскай вайне 1808—1809 горад увайшоў у склад Вялікага Княства Фінляндскага, звязанага з Расійскім імператарскім домам асабістай уніяй. Пасля 1917 года — у складзе незалежнай Фінляндыі. Горад атрымаў вядомасць пасля таго як 10(22) сакавіка — 7(19) ліпеня 1809 расійскі імператар Аляксандр I склікаў у ім Боргаскі сойм, які зацвердзіў шырокую аўтаномію фінскага народа. Гэты сойм фактычна прызнаў вялікае княства фінскай нацыянальнай дзяржавай, якое да гэтага знаходзілася ў залежнасці ад шведскай кароны. Шведская эліта і ў далейшым захоўвала свае правы і ўплыў у Фінляндыі, у тым ліку і ў Порва.

Насельніцтва

Насельніцтва 48 794 жыхароў (на 31 сакавіка 2011 года).

Фінскія шведы дагэтуль складаюць каля траціны насельніцтва горада, 16 102 чалавека (33 %), фіны — 31 228 чалавек (64 %) (2011 год, ацэнка). Горад афіцыйна двухмоўны.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці