Полістырол

Полістырол — сінтэтычны тэрмапластычны палімер лінейнай будовы, прадукт полімерызацыі стыролу.

Полістырол
Выява хімічнай структуры
Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі для полістыролу
Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі для полістыролу
Агульныя
СкарачэнніPS
Хім. формула(C8H8)n
Фізічныя ўласцівасці
Шчыльнасць1,069—1,125 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення~240 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS9003-53-6
Рэг. нумар EINECS500-008-9

Уласцівасці

Цвёрдае аморфнае бясколернае або жаўтаватае рэчыва. Ступень палімерызацыі 600—2500. Малекулярная маса 50 000—200 000[1]. Шчыльнасць 1060 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Тэмпература шклавання 93 °C. Пры тэмпературы 220 °C полістырол пачынае раскладацца.
Раствараецца ў араматычных і хларыраваных аліфатычных вуглевадародах (у стыроле, ацэтоне, талуоле, хлараформе, тэтрахлорметане і інш.[1]), не раствараецца ў вадзе, набухае ў бензоле, стойкі да ўздзеяння кіслот, шчолачаў (разбураецца ў канцэнтраванай азотнай і ледзяной воцатнай кіслотах[2]). Полістыролу ўласцівы нізкая механічная трываласць і цеплаўстойлівасць (каля 100 °C па Віка). Дыэлектрычныя ўласцівасці полістыролу добрыя і мала залежаць ад тэмпературы і частаты току.

Атрыманне

Полістырол у прамысловасці атрымліваюць палімерызацыяй стыролу[2]:

  • тэрмічнай палімерызацыяй у масе па няспыннай схеме;
  • суспензійнай палімерызацыяй па перыядычнай схеме;
  • эмульсійнай палімерызацыяй па перыядычнай схеме.

Выкарыстанне

Полістырол выкарыстоўваецца ў якасці таннага матэрыялу ў вытворчасці карпусоў бытавой тэхнікі, тары і упакоўкі, цацак, фурнітуры, пенаполістыролу і інш.
У выпадках, калі патрабуецца большая трываласць вырабаў, выкарыстоўвацца супалімеры стыролу з акрыланітрылам і бутадыенам (АБС-пластыкі), супалімеры стыролу з бутадыенавым каўчуком (ударатрывалы полістырол)[3], супалімер стыролу з малеінавым ангідрыдам[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі