Польская мова ва Украіне

Польская мова ва Украі́не (укр.: польська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод палякаў краіны. Паводле перапісу насельніцтва 2001 года польскую мову назвалі роднай 19 195 чалавек, з якіх больш за палову (10 756) жывуць у Львоўскай вобласці, пераважна ў Мастыскім і Самбарскім раёнах. Сярод палякаў Украіны толькі 13% назвалі польскую мову роднай, ад 1,3% у Жытомірскай вобласці да 56% у Львоўскай вобласці.

Распаўсюджанасць польскамоўнага насельніцтва ў канцы XIX ст.

Распаўсюджанасць

Родная мова палякаў паводле даных перапісаў[1]

мова2001
Украінская71,0%
Руская15,6%
Польская12,9%
іншая0,5%


Гістарычная дынаміка роднай мовы палякаў Украіны[2]
1926[3]19591970197919892001
Польская 44,2% 18,8% 14,9% 14,1% 12,5% 12,9%
Украінская 48,4% 68,4% 68,6% 66,1% 66,6% 71,0%
Руская 6,9% 12,5% 16,1% 19,3% 20,3% 15,6%
іншая 0,5% 0,3% 0,4% 0,5% 0,6% 0,5%

Зноскі

Спасылкі