Плошча Паўстання (станцыя метро)

«Плошча Паўстання» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчана паміж станцыямі «Уладзімірская» і «Чарнышэўская».

«Плошча Паўстання»
Кіраўска-Выбаргская лінія
Пецярбургскі метрапалітэн
Дата адкрыцця15 лістапада 1955 года
Праектная назваМаскоўская
РаёнЦэнтральны
АкругаСмольнінская, Лігаўка-Ямская
Тыппілонная
Глыбіня залажэння, м≈ 58
Тып платформаўастраўная
Форма платформаўпрамая
АрхітэктарыБ. М. Жураўлёў,
І. І. Фамін,
В. У. Ганкевіч
Архітэктары вестыбюляўБ. М. Жураўлёў,
І. І. Фамін,
В. У. Ганкевіч;
А. С. Гецкін,
В. П. Шувалава
Інжынеры-канструктарыЯ. А. Эрганаў
Выхад да вуліцвуліца Паўстання, Лігаўскі праспект
Пераходы на станцыі Маякоўская
Маскоўскі вакзал
Код станцыіВС
Суседнія станцыіУладзімірская і Чарнышэўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станцыя адкрыта 15 лістапада 1955 ў складзе першай чаргі метрапалітэна «Аўтава» — «Плошча Паўстання». Назва звязана з размяшчэннем на Плошчы Паўстання (былая Знаменская плошча).

15 снежня 2011 года Саветам па захаванню культурнай спадчыны станцыя ўнесена ў адзіны дзяржаўны рэестр аб’ектаў культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Спасылкі