Плошча Леніна (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

«Пло́шча Ле́ніна» (трансліт.: Plošča Lienina) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Інстытут культуры». Пабудавана па праекце архітэктараў Ю. Градава, Л. Левіна, А. Тылевіча[кам 1], В. Барташэвіча, мастакоў В. Мігаля і А. Анікейчыка[1]. «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. З’яўляецца адной з самых загружаных станцый метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца да 95,2 тыс. чалавек у суткі[2].

«Плошча Леніна»
руск.: Площадь Ленина
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця30 чэрвеня 1984
Праектная назваВакзальная
Ранейшыя назвы«Плошча Незалежнасці» (1992—2003, неафіцыйная)
РаёнЦэнтральны
Тыпаднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў1
Тып платформыастраўная
Форма платформыпрамая
АрхітэктарыЮрый Міхайлавіч Градаў, Леанід Мендэлевіч Левін, Аляксандр Вульфавіч Тылевіч і Віктар Віктаравіч Барташэвіч
МастакіВ. С. Мігаль[d] і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Выхад да вуліцплошча Незалежнасці, Бабруйская вуліца, Прывакзальная плошча, вуліца Кірава, Ленінградская вуліца
РазмяшчэннеМінскі чыгуначны вакзал
Пераходы на станцыі Вакзальная
Наземны транспартА: 1, 3с, 40, 46, 47с, 50с, 69, 78, 79, 79д, 81э, 100, 102, 111, 115э, 119с, 123, 127а, 151э, 175э; Тб: 3, 4, 5, 6, 7, 16, 20, 30, 36, 44, 58; Т: 1, 4, 7
Час адкрыцця5:30
Час закрыцця0:40
Код станцыі115
Суседнія станцыіІнстытут Культуры і Кастрычніцкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміУручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміБарысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміГрушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМіхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміПятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМалінаўка
Шчомысліца

Назва

З 1992 па 2003 год станцыя аб’яўлялася як «Плошча Незалежнасці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага аддзела Мінскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэння аб перайменаванні станцыі «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэнні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 года станцыя аб’яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала і Плошчы Незалежнасці». 15 сакавіка 2010 года камісія Мінскага гарвыканкама па названні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназванні станцыі метро «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці».

Архітэктура

Арыгінальнасць архітэктурна-мастацкага вырашэння станцыі ў адсутнасці калон, у прастаце і цэласнасці інтэр’ераў. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем лаканічнай формы. Свяцільні размешчаны за інфармацыйнымі карнізамі на пуцявых сценах. У цэнтры пероннай залы дэкаратыўна-мастацкі элемент «Светач»[1] у выглядзе калоны, увянчанай сярпом і молатам. Пуцявыя сцены абліцаваны белым і чырвоным мармурам, падлога выкладзена светла-шэрым, цёмна-шэрым і чорным гранітам[1].

Выхады

Удалае размяшчэнне станцыі «Плошча Леніна» дазволіла аб’яднаць два асноўныя пасажыраўтваральныя вузлы горада — Чыгуначны вакзал і плошчу Незалежнасці. Адзін з выхадаў станцыі размешчаны на Прывакзальнай плошчы, прычым па падземным тунэлі, адкрытым у 2003 годзе, са станцыі можна трапіць прама ў новы будынак вакзала і на пасадачныя платформы. Таксама, на Прывакзальнай плошчы размешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і пасадкавыя платформы электрычак. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе на плошчу Незалежнасці, на якой размешчаны будынкi Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Дома Урада, Мінгарвыканкама, цэнтральнага паштамта, а таксама цагляны Чырвоны касцёл.

Перагон паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» — адзін з самых доўгіх у мінскім метро.

Галерэя

Зноскі

Каментарыі

Літаратура

Спасылкі