Петар Ілямніцкі

Пе́тар Ілямні́цкі[4] (славацк.: Petr Jilemnický; 18 сакавіка 1901, Геерсберг (цяпер Летаград) ва Усходняй Чэхіі — 19 мая 1949, Масква) — славацкі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў т. зв. пралетарскай плыні ў славацкай літаратуры. Народны мастак (1949).

Петар Ілямніцкі
славацк.: Petr Jilemnický
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння18 сакавіка 1901(1901-03-18)[1][2][…]
Месца нараджэнняГеерсберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Летаград, Пардубіцкі край, Чэхія)
Дата смерці19 мая 1949(1949-05-19)[3][1][…] (48 гадоў)
Месца смерціМасква
ГрамадзянстваСцяг Чэхіі
ЖонкаRužena Jilemnická[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, сцэнарыст, журналіст, педагог
Кірунаксацыялістычны рэалізм
Мова твораўславацкая, руская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
УзнагародыНародны мастак Чэхаславакіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Памятная табліца П. Ілямніцкага ў Летаградзе

Скончыў сельскагаспадарчую школу ў Хрудзіме, пазней педагагічнае вучылішча ў Левіцах (Паўднёвая Славакія).У 1921 годзе адным з першых уступіў у Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнай дзейнасці на тэрыторыі краіны, што прывяло да яго эміграцыі ў СССР. У 1927—1929 жыў у Савецкім Саюзе. У 19271928 гадах вучыўся ў Маскоўскім інстытуце журналістыкі.

Пасля заканчэння інстытута вярнуўся на радзіму і працаваў настаўнікам у Чэхіі і Славакіі, затым рэдагаваў газету «Праўда» ў Остраве.

У 1934 — удзельнік першага Усесаюзнага з'езду савецкіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў газетах «Proletárka», «Hlas ľudu», «Pravda chudoby», браціслаўскім штотыднёвым літаратурна-грамадскім часопісе «ДАВ», які выдаваўся аб'яднаннем славацкіх рэвалюцыйных пісьменнікаў, пераважна камуністаў. Здзейсніў паездку на Каўказ, працаваў сярод чэшскіх і славацкіх каланістаў, у выніку напісаў раман «Звонкі крок» (1930).

Падчас Другой сусветнай вайны быў удзельнікам партызанскага руху на тэрыторыі Славакіі. За ўдзел у антыфашыстскай барацьбе ў 19421945 гг. трапіў у канцлагер.

У 19451946 гг. член Часовага нацыянальнага сходу Чэхаславакіі ад Камуністычнай партыі Славакіі. У 1945 годзе член З'езду прадстаўнікоў. У 1947 быў прызначаны пастаянным дэлегатам Славацкага камітэта ў Бялградзе. У 1948—49 гг. аташэ па культуры пасольства ЧССР ў Маскве.

Памёр у Маскве. Пахаваны ў Славакіі.

Творчасць

Нарысы і апавяданні Ілямніцкага друкаваліся з 1920 года. Аўтар раманаў «Пераможнае падзенне» (1929; славацк.: Víťazný pád), «Звонкі крок» (1930; славацк.: Zuniaci krok), «Поле неўзаранае» (1932; славацк.: Pole neorané), «Кавалак цукру» (1934; славацк.: Kus cukru), «Компас — унутры нас» (1937; славацк.: Kompas v nás), «Хроніка» (1947; славацк.: Kronika) і інш., у якіх адлюстраваны лёс сялянства, абуджэнне яго свядомасці, Славацкае паўстанне 1944 года і інш. Творам уласцівы дакументальнасць, спалучэнне рэалізму з неарамантычнымі і экспрэсіянісцкімі тэндэнцыямі, спавядальнасць.

Зноскі

  • Илемницкий Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • Напісанне Петар Ілямніцкі ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці