Пенінскія Альпы

Пенінскія Альпы (ням.: Walliser Alpen, фр.: Alpes valaisannes, італ.: Alpi Pennine, лац.: Alpes Poeninae) — горы, частка Заходніх Альпаў на тэрыторыі Швейцарыі (кантон Вале) і Італіі (П’емонт і Вале-д’Аоста).

Пенінскія Альпы?
Пенінскія Альпы (Альпы)
Пенінскія Альпы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пенінскія Альпы аддзеленыя ад Грайскіх Альпаў (на паўднёвым захадзе) — перавалам Ферэ і далінай ракі Дора-Бальтэа, ад Лепанцінскіх Альпаў (на ўсходзе) — перавалам Сімплон, ад Бернскіх Альпаў (на поўначы) — далінай ракі Рона.

Швейцарскую частку Пенінскіх Альпаў называюць таксама Альпамі кантона Вале (Alpes valaisannes, Walliser Alpen). Назву Пенінскіх Альпаў атрымала таксама адна з правінцый Рымскай імперыі.

Пенінскія Альпы ўключаюць больш за 40 вяршыняў вышынёй звыш 4000 м. Найвышэйшы пункт — пік Дзюфур (4634 м).