Паўночна-Каўказскі край
- Старонка
- Размовы
Паўночна-Каўказскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
Краіна | СССР | ||||
Статус | Край | ||||
Уваходзіць у | РСФСР | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | горад Растоў-на-Доне | ||||
Дата ўтварэння | 16 кастрычніка 1924 | ||||
Дата скасавання | 13 сакавіка 1937 | ||||
Афіцыйныя мовы | руская, украінская | ||||
Насельніцтва (1926) | 8 363 491[1] | ||||
Плошча | 293 652 | ||||
Часавы пояс | MSK (UTC+3) | ||||
|
Паўночна-Каўказскі край — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая існавала з 16 кастрычніка 1924 года па 13 сакавіка 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Растоў-на-Доне (з 10 студзеня 1934 года — Пяцігорск, са студзеня 1936 года — Арджанікідзэ (цяпер г. Уладзікаўказ), з 15 снежня 1936 года — Варашылаўск (цяпер г. Стаўрапаль)). Па выніках перапісу насельніцтва ў СССР 1926 года дзвюма найбуйнейшымі нацыянальнасцямі на тэрыторыі Паўночна-Каўказскага края былі рускія (46,2 %) і украінцы (37,4 %)[2].
Паўночна-Каўказскі край быў утвораны 16 кастрычніка 1924 года ў выніку аб’яднання скасаванай Паўднёва-Усходняй вобласці і аўтаномных абласцей: Адыгейскай (Чаркескай), Карачаева-Чаркескай, Кабардзіна-Балкарскай і Чачэнскай, Сунжанскай казацкай акругі і аўтаномнага горада Грозны[1], на правах акругі[3]. Цэнтрам края стаў горад Растоў-на-Доне.
26 лютага 1925 года створана Сунжанская казацкая акруга. Таксама ў склад края ўключаны Інгушская і Паўночна-Асецінская аўтаномныя вобласці[3].
26 красавіка 1926 года Карачаева-Чаркеская аўтаномная вобласць падзелена на Карачаеўскую аўтаномную вобласць і Чаркескую нацыянальную акругу[3].
30 красавіка 1928 года Чаркеская нацыянальная акруга ператворана ў Чаркескую аўтаномную вобласць[3].
14 лютага 1929 года скасавана Сунжанская казацкая акруга[3], падзеленая паміж Церскай акругай і Сунжанскай акругай Чачэнскай аўтаномнай вобласці.
У 1929 годзе горад Грозны перастаў быць аўтаномным горадам края і ўвайшоў у Чачэнскую аўтаномную вобласць[4].
15 жніўня 1930 года па-за аўтаномнымі абласцямі былі скасаваны акругі, і ўсе раёны перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне адміністрацыі края.
6 верасня 1931 года ў склад края ўключана Дагестанская АССР[3].
30 верасня 1931 года ўсе акругі аўтаномных абласцей былі ператвораны ў раёны[5].
20 лістапада 1933 года з часткі раёнаў на поўначы края была створана Паўночная вобласць[3] з цэнтрам у горадзе Мілерава.
10 студзеня 1934 года край быў падзелены на дзве самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Азова-Чарнаморскі край, якіў уключаў Адыгейскую аўтаномную вобласць[3], з цэнтрам у Растове-на-Доне і Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск[3].
15 студзеня 1934 года Чачэнская аўтаномная вобласць і Інгушская аўтаномная вобласць былі аб’яднаны ў адну Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.
У студзені 1936 года краявы цэнтр перанесены ў горад Арджанікідзэ.
5 снежня 1936 года са складу края былі вылучаны Дагестанская АССР і, ператвораныя ў АССР, Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці[6]. Цэнтр края перанесены ў горад Варашылаўск.
13 сакавіка 1937 года Паўночна-Каўказскі край перайменаваны ў Арджанікідзеўскі край. 15 студзеня 1938 новая назва края была ўнесена ў Канстытуцыю СССР[7]. 12 студзеня 1943 года Арджанікідзеўскі край Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР перайменаваны ў Стаўрапольскі край.
Нацыянальны склад Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года[2]:
нацыянальнасць | колькасць | % |
---|---|---|
рускія | 3 841 063 | 46,2 % |
украінцы | 3 106 852 | 37,4 % |
чачэнцы | 296 282 | 3,6 % |
армяне | 162 186 | 1,9 % |
асеціны | 155 400 | 1,87 % |
кабардзінцы | 139 689 | 1,68 % |
немцы | 93 915 | 1,13 % |
інгушы | 72 043 | 0,86 % |
чаркесы | 64 031 | 0,77 % |
карачаеўцы | 55 068 | 0,66 % |
беларусы | 51 317 | 0,6 % |
яўрэі | 42 476 | 0,51 % |
балкарцы | 33 280 | 0,4 % |
іншыя | … | … |
усяго | 8 307 934 | 100,0 % |
Нацыянальны склад Кубанскай акругі, Майкопскай акругі, Армавірскай акругі і Чарнаморскай акругі Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года[8]:
Нацыянальнасць | Кубанская акруга | % | Майкопская акруга | % | Армавірская акруга | % | Чарнаморская акруга | % | Разам | % |
украінцы | 915 450 | 62,2 % | 94 322 | 28,6 % | 305 126 | 32,9 % | 103 922 | 37,5 % | 1 418 820 | 47,2 % |
рускія | 498 102 | 33,8 % | 212 549 | 64,4 % | 552 176 | 59,4 % | 96 169 | 34,7 % | 1 358 996 | 45,2 % |
армяне | 21 023 | 1,4 % | 9 801 | 3,0 % | 19 198 | 2,1 % | 27 729 | 10,0 % | 77 751 | 2,6 % |
беларусы | 8 434 | 0,6 % | 1 600 | 0,5 % | 8 386 | 0,9 % | 4 882 | 1,8 % | 23 302 | 0,8 % |
немцы | 7 255 | 0,5 % | 962 | 0,3 % | 21 856 | 2,4 % | 2 968 | 1,1 % | 33 041 | 1,1 % |
іншыя | … | … | … | … | … | … | … | … | … | … |
усяго | 1 472 548 | 100,0 % | 330 135 | 100,0 % | 927 392 | 100,0 % | 277 263 | 100,0 % | 3 007 338 | 100,0 % |
Пры перапісе ўлічвалася і казацкае насельніцтва (адзіны ў СССР раз), калі былі палічаны ўсе, хто называў сваю нацыянальнасць як «казак» ці «казачка», хоць у агульны доступ гэта інфармацыя так і не патрапіла і збіралася больш для «ўнутраных высноў»[9].
Станам на 17 снежня 1926 года ў склад края ўваходзілі 12 акруг, 7 аўтаномных абласцей і 2 аўтаномныя гарады, на правах акругі:
Адміністрацыйная адзінка | Цэнтр | Плошча, км² | Насельніцтва[1] (1926), чал. |
---|---|---|---|
Армавірская акруга | Армавір | 21 524 | 927 392 |
Данецкая акруга | Мілерава | 17 550 | 374 710 |
Данская акруга | Растоў-на-Доне | 25 809 | 1 132 270 |
Кубанская акруга | Краснадар | 35 860 | 1 489 088 |
Майкопская акруга | Майкоп | 14 712 | 330 135 |
Сальская акруга | Сальск | 36 882 | 471 890 |
Стаўрапольская акруга | Стаўрапаль | 26 620 | 727 585 |
Сунжанская акруга | ст-ца Сляпцоўская | 1 102 | 34 888 |
Таганрогская акруга | Таганрог | 5 029 | 268 394 |
Церская акруга | Пяцігорск | 27 542 | 643 369 |
Чарнаморская акруга | Новарасійск | 9 415 | 291 437 |
Шахцінска-Данецкая акруга | Шахты | 23 256 | 540 376 |
Адыгейская (Чаркеская) аўтаномная вобласць | Краснадар | 3 027 | 113 481 |
Інгушская аўтаномная вобласць | Уладзікаўказ | 3 218 | 85 133 |
Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць | Нальчык | 10 105 | 204 006 |
Карачаеўская аўтаномная вобласць | сяло Мікаян-Шахар | 8 142 | 64 613 |
Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць | Уладзікаўказ | 6 177 | 152 435 |
Чаркеская аўтаномная вобласць | ст-ца Баталпашынская | 3 027 | 113 481 |
Чачэнская аўтаномная вобласць | Грозны | 12 371 | 509 860 |
Грозны, аўтаномны горад | Грозны | 370 | 127 087 |
Уладзікаўказ, аўтаномны горад | Уладзікаўказ | 84 | 78 346 |
Пасля падзелу края ў 1934 годзе ў складзе края[10]:
У гэтым жа годзе Есентукскі раён быў скасаваны[10]
Уведзена новая сетка раёнаў Паўночна-Каўказскага края і аўтаномных аб’яднанняў, якія ўваходзілі ў яго склад. Замест 17 раёнаў у краі стала 43 раёны, падпарадкаваныя непасрэдна Паўночна-Каўказскаму крайвыканкаму[10]:
Каясулінскі раён у складзе Дагестанскай АССР.
Пасля прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 года Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці ператвораны ў аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі і разам з Дагестанскай АССР вылучаны са складу Арджанікідзеўскага края ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў РСФСР[10].
Карачаеўская і Чаркеская аўтаномныя вобласці засталіся ў складзе Арджанікідзеўскага края (пераназванага ў 1943 годзе ў Стаўрапольскі край). 12 студзеня 1957 года яны былі аб’яднаны ў Карачаева-Чаркескую аўтаномную вобласць Стаўрапольскага края. У яе былі перададзены Зелянчуцкі, Карачаеўскі і Усць-Джагуцінскі раёны Стаўрапольскага края.
Скасаваныя краі РСФСР | ||
---|---|---|
|