Незабудка балотная
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Незабудка балотная | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Myosotis scorpioides L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Незабудка балотная[3] (Myosótis scorpioídes) — від раслін, які адносіцца да роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), тыпавы від гэтага роду[4].
Незабудка балотная, незабудкі[3], жаб’і ачкі, жабіныя вочкі, пацерачка[5], незабудзіца, палявая разета[6].
Незабудка балотная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30 см. Сцябло — чатырохграннае. Лісце — буйное, да 8 см даўжыні і 2 см шырыні, ярка-зялёнага колеру.
Кветкі — далікатна-блакітныя, дыяметрам да 1,2 см. Размнажаецца насеннем. З усіх сартоў найбольш вядомы Цюрынген. Гэта расліна выкарыстоўваецца для афармлення берагоў вадаёмаў, высаджваецца ўздоўж вадацёкаў.
Незабудка балотная распаўсюджаная ў заходніх раёнах еўрапейскай часткі Расіі, паўднёвых раёнах Сібіры, заходнім Закаўказзі, Сярэдняй Еўропе, на Балканах, у Манголіі.
Яна расце па берагах вадаёмаў і ўскраінах балот.
Незабудка балотная — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Дальсланд[7].
Таксанамія | APNI · EOL · GBIF · iNaturalist · iNaturalist · IPNI · IRMNG · ITIS TSN · NCBI · POWO · The Plant List · Tropicos · WFO |
---|