Парэцкі сельсавет (Пінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Табулкі (да чэрвеня 1978 года — вёска Парэчча).

Парэцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрТабулкі
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)972
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чамярынскага сельсавета[1]. 9 сакавіка 1959 года ў склад Масевіцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[2]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1321 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 972 чалавекі[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.