Паршынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Па́ршынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Паршына.

Паршынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГорацкі раён
Уключае25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрПаршына
Дата ўтварэння20 жніўня 1924,
20 чэрвеня 1966
Дата скасавання16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)1 305
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Будскага сельсавета[1].

20 чэрвеня 1966 года ўтвораны зноў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Паршына ў складзе 13 населеных пунктаў: 7 населеных пунктаў (Іванова, Нівішчы, Паляшчыцы, Паршына, Пуплы, Тосна і Целяшоўка) Будскага сельсавета і 6 населеных пунктаў (Азаравічы, Вялікая Каралёўка, Кузавіна, Малая Каралёўка, Равячына і Тушкава) Панкратаўскага сельсавета[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад новаўтворанага Горацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Азаравічы, Іванова, Нівішчы, Тосна і Тушкава)[3]. 21 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Горацкага сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Іванова, Нівішчы і Тосна)[4]. 13 чэрвеня 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Горацкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Буды, Задарожжа, Кацялёва, Кварцяны, Славікі і Сураўцова)[5]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Ленінскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка), з Горскага сельсавета — вёска Малое Марозава[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1685 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных прунктаў) — 1305 чалавек[9].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.