Партал юрскага перыяду

«Партал юрскага перыяду» (таксама вядомы як «Паралельны свет» ці «Першабытны» (англ.: Primeval)) — брытанскі навукова-фантастычны тэлесерыял, які быў зняты для брытанскага тэлеканала ITV кампаніяй «Impossible Pictures». Аўтарамі ідэі з’яўляюцца Эдрыен Ходжэс і Цім Хейнс, якія таксама стварылі дакументальны серыял «Шпацыры з…». «Партал юрскага перыяду» апавядае пра каманду з пяці вучоных, мэтай працы якіх з’яўляецца выяўленне часавых парталаў і нейтралізацыя небяспечных дагістарычных істот, якія пранікаюць праз іх.

Партал юрскага перыяду
англ.: Primeval
Жанрнавуковая фантастыка на тэлебачанні[d]
СтваральнікЭдрыен Ходжэс
Цім Хейнс
СцэнарыстЦім Хейнс
Эдрыен Ходжэс
Беў Дойл
Рычард Кёрці
Кэмеран Макалістэр
Стыў Бейлі
Пол Фэрэл
Пол Мозлі
РэжысёрДжэймі Пейн
Сіла Вэа
Эндру Ган
Нік Мёрфі
Рычард Карсан Сміт
Марк Іверэст
Тоні Мітчэл
У роляхДуглас Хэншал
Джэйсан Флемінг
Джэймс Мюрэй
Эндру Лі Потс
Люсі Браўн
Ханна Спірыт
Лайла Руас
Бен Мэнсфілд
Джуліет Обры
Бен Мілер
Краіна
Моваанглійская[1]
Колькасць сезонаў5
Колькасць серый36 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
ПрадзюсарЦім Брэдлі - Сезон 3
Пол Фрыфт - Сезон 2
Кэмеран Макалістэр - Сезон 1
Працягласць серыі45 хв.
СтудыяBBC
Трансляцыя
ТэлеканалITV
На экранах10 лютага 2007 — 28 чэрвеня 2011
Спасылкі
itv.com/primeval
IMDbID 0808096

Паказ серыяла пачаўся ў Вялікабрытаніі 10 лютага 2007 года, але з тых часоў быў паказаны ўжо ў шматлікіх краінах свету, у тым ліку і ў Расіі на канале ТБ-3 з 15 лістапада 2008 года. Першыя паказы серыяла прайшлі з пазітыўнымі паказчыкамі, доля аўдыторыі не апускалася ніжэй 25 % ад агульнага ліку тэлегледачоў серыяла ў Вялікабрытаніі на працягу першых двух сезонаў[2]. У ЗША першыя сезоны трансліраваліся на тэлеканале «BBC America» і атрымалі станоўчыя ацэнкі ад амерыканскіх крытыкаў[3]. Трэці сезон планавалася пачаць 30 студзеня 2008 года[4], але пачалі толькі 28 сакавіка 2009 года. У ЗША трэці сезон быў прадстаўлены на суд грамадскасці 16 мая 2009 года на тэлеканале «BBC America».

15 чэрвеня 2009 года ITV абвясціў, што паказ завершаны і чацвёртага сезону не будзе[5]. Аднак, 29 верасня 2009 года было абвешчана пра дасягнуты паміж некалькімі кампаніямі пагадненні на здымкі 4 і 5 сезонаў у 2011 годзе. Паказ першага з двух новых сезонаў пачаўся на Новы год на канале ITV1 у Вялікабрытаніі і на «BBC Амерыка» ў ЗША[6]. Апошні сезон серыяла ўжо быў паказаны на канале «Watch» у перыяд з 24 мая па 28 чэрвеня 2011 года, а затым яго можна будзе ўбачыць на канале ITV1 у 2012 годзе. 3 лістапада 2011 года паказ 4 сезону пачаўся ў Расіі на тэлеканале ТБ-3[7]. «Impossible Pictures» ніяк не каментавала будучыню серыяла, пачынаючы з запуску вытворчасці 5 сезону ў лістападзе 2010 года. Канадскі спін-оф, названы «Партал юрскага перыяду: Новы свет», быў анансаваны 15 верасня 2011 года, а пачатак вытворчасці вызначана на зіму[8].

Стварэнне серыяла

Здымкі

Першы сезон здымаўся на студыі Pinewood, а таксама ў такіх месцах як Black Park, Бакінгемшыр, лонданскі метрапалітэн, стадыён «New Den» (хатні стадыён футбольнага клуба «Мілуал»), цэнтр інжынернага і вытворчага мастацтва (Хейверынг), заапарк Уіпснейд, Лонданскі заапарк, Канарскія астравы, гандлёвы цэнтр Bentalls (Кінгстан-апан-Тэмс), Thorpe Park (Сурэй), борнмуцкі пляж, жылы масіў Alexandra Road (Камдэн) і Брытанскі музей. Будынак Эдварда, герцага Кенцкага ва ўніверсітэце Сурэя (Гілдфард) выкарыстоўваўся як штаб кватэра Цэнтра па даследаванні анамалій[9][10].

Здымкі другога сезону былі скончаны 1 кастрычніка 2007 года. Паказаны другі сезон быў напачатку 2008 года[11]. Кэралайн Стыл і Олівер Лік, адлюстроўваныя Наомі Бэнтлі і Карлам Тэабальдам адпаведна, сталі двума новымі героямі, абодва з якіх таемна змовіліся з Хелен Катэр[11]. Перадапошні эпізод другога сезону быў напісаны сцэнарыстам серыяла «Доктар Хто» Полам Корнелам[12].

Каб скараціць выдаткі і выкарыстоўваць ірландскія падатковыя паслабленні для тэлевізійных праектаў, здымачная група пераехала ў Ірландыю, а менавіта ў месцы каля Дубліна і Уіклау, дзе 22 сакавіка 2010 года пачаліся здымкі чацвёртага і пятага сезонаў. Здымкі праходзілі ў сядзібе Powerscourt (каля пасёлка Эніскеры), амфітэатры «The O2», дублінскім порце, а таксама ў гарадскіх раёнах Дубліна Рынгсенд і Парк-Уэст[13][14].

Рэклама

Незадоўга да прэм’еры па ўсім Лондане былі ўстаноўлены рэкламныя шчыты і банеры. Было некалькі плакатаў, на якіх істоты з першага сезону серыяла былі намаляваны ў перабольшаных памерах (Артраплеўра ў серыяле па памерах параўнальная з чалавекам, тады як на плакаце яна была намалявана памерам з дом). У другога і трэцяга сезонаў таксама былі шырокія рэкламныя кампаніі.

Зачыненне, аднаўленне і спін-офф серыяла

У маі 2009 года «The Sun» паведаміла, што серыял можа быць выключаны з вяшчальнай сеткі ITV, з прычыны страт у памеры 2,7 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (хоць не выключана, што з прычыны вялікага бюджэту серыяла). ITV адмаўляў гэту інфармацыю, выступіўшы з паведамленнем пра тое, што гэта няпраўда, яны не збіраюцца спыняць паказ, які не ажыццяўляўся толькі падчас рамонтных прац[15]. Аднак, да чэрвеня 2009 года брытанскі тэлеканал пацвердзіў, што паказ скончаны[5]. У той жа час здымачнай групе было прапанавана паспрабаваць захаваць серыял іншымі спосабамі, якія дазволяць зменшыць выдаткі і вытворчы бюджэт[16][17]. Прадстаўнік ITV сказаў наступнае:

«Пасля трох вельмі паспяховых сезонаў серыяла, у наш час мы не плануем яго працягваць. Але іншыя высакаякасныя драмы будуць па-ранейшаму займаць ключавыя пазіцыі ў сетцы вяшчання нашага тэлеканала».

Верагоднай прычынай зачынення серыяла сталі страты тэлеканала на працягу 2009 года ў памеры 105 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. У выніку і іншыя папулярныя тэлесерыялы і шоу былі выключаны з вяшчальнай сеткі, напрыклад тэлесерыял «Біццё сэрца»[18]. Нягледзячы на гэта, 29 верасня 2009 года было абвешчана пра запуск здымкаў 4 і 5 сезонаў серыяла, у якіх захаваўся амаль увесь акцёрскі склад 3 сезону[19]; толькі Лайла Руас[20] заявіла пра тое, што не збіраецца вяртацца. Паводле новага пагаднення, меркавалася зняць 7 эпізодаў чацвёртага сезону, якія планавалі паказаць на ITV напачатку 2011 года, а затым паўтарыць на канале Watch UKTV, а 6 эпізодаў пятага сезону планавалася паказаць спачатку на канале Watch, а паўтарыць на ITV1[21]. Здымкі новых сезонаў пачаліся 22 сакавіка 2010 года, а скончыліся ў лістападзе[14]; дата прэм’еры была прызначана на студзень 2011 года. Здымкі чацвёртага сезону скончыліся 25 чэрвеня, і адразу ўслед за гэтым стартавала вытворчасць пятага сезону[22].

7 красавіка 2010 гады былі прадстаўлены тры новых героя серыяла. Імі сталі вучоны Філіп Бёртан, сыграны Аляксандрам Сідзігам, Мэт Эндэрсан, новы палявы лідар, роля якога выканаў Кіяран Макменамін, і Джэс Паркер, гераіня актрысы Руты Кірні, якая будзе кіраваць аперацыямі з цэнтра па даследаванні анамалій[23]. 8 чэрвеня 2010 года рэжысёр чацвёртага сезону ірландзец Роберт Куін заявіў у інтэрв’ю, што ў пятым і шостым эпізодах чацвёртага сезону з’яўляюцца пачвары з будучыні, якія спачатку тэрарызуюць прыморскую вёску (знятую ва Уіклау), а затым атакуюць старадаўні замак[24].

Паміж ITV і Warner Bros. было складзена пагадненне на здымкі мастацкага фільма па матывах тэлесерыяла. Правы на вытворчасць былі выкуплены Аківай Голдсманам і Кэры Фостэрам — прадзюсарамі новага праекта[25]. 15 верасня 2011 года было абвешчана пра стварэнне канадскага спін-офа серыяла пад назвай «Партал юрскага перыяду: Новы свет», паказы якога плануецца весці на канадскім тэлеканале Space. Гэта сумесная вытворчасць кампаній Omni Film productions, Impossible Pictures і Bell Media. Вытворчасць плануецца пачаць у Ванкуверы і Брытанскай Калумбіі ўзімку 2011 года[26].

Сюжэт

Эпізоды

СезонКолькасць эпізодаўДаты паказаў у Вялікабрытаніі
Прэм'ера сезонуФінал сезону
1610 лютага 2007 (2007-02-10)17 сакавіка 2007
2712 студзеня 2008 (2008-01-12)23 лютага 2008
31028 сакавіка 2009 (2009-03-28)6 чэрвеня 2009
471 студзеня 2011 (2011-01-01)5 лютага 2011
5624 мая 2011 (2011-05-24)28 чэрвеня 2011


Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці