Папярэдняе расследаванне (часопіс)

«Папярэдняе расследаванне» — навукова-практычны часопіс, афіцыйнае выданне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у якім публікуюцца навуковыя артыкулы аб праблемах праваахоўнай дзейнасці, супрацьдзеяння злачыннасці [2].

«Папярэдняе расследаванне»
Арыгінальная
назва
Папярэдняе расследаванне
руск.: Предварительное расследование
англ.: Preliminary Investigation
руск.: Predvaritelʹnoe rassledovanie[1]
Тыпчасопіс і legal periodical[d]
ЗаснавальнікСледчы камітэт Рэспублікі Беларусь
КраінаСцяг Беларусі
Галоўны рэдактарСуздалева Галіна Валер'еўна
Заснавана2017
Тэматыкаправазнаўства
Мовабеларуская, руская, англійская
Перыядычнасць1 раз у паўгоддзе
Галоўны офісг.Мінск, вул. Фрунзэ, 19
ISSN2524-1028
Узнагароды
Вэб-сайтpr.gov.by

Гісторыя

Навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне» заснаваны Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у 2017 г. Першы нумар выдання выйшаў у свет у чэрвені 2017 г. [3].У 2018 годзе часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў ВАК Рэспублікі Беларусь і ў Расійскі індэкс навуковага цытавання, атрымаў дзве узнагароды: дыплом лаўрэата конкурсу рэспубліканскіх СМІ «Залатая Ліцера»[4], Прыз конкурсу імя Уладзіміра Данілавіча Спасовіча[5]. У 2019 г. часопіс перамог у конкурсе рэспубліканскіх СМІ «Залатая Ліцера»[6].

Аб часопісе

Часопіс «Папярэдняе расследаванне» выходзіць адзін раз у паўгоддзе. Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская. У ім надрукаваны артыкулы армянскіх, беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх аўтараў па такіх асноўных навуковых напрамках, як: крыміналістыка, крымінальны працэс, крымінальнае права, гісторыя праваахоўных органаў.Таксама ў выданні публікуюцца звесткі аб найбольш значных падзеях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: выніках міжнароднага супрацоўніцтва, канферэнцый і семінараў, калегій, аб удзеле супрацоўнікаў Следчага камітэта ў грамадскім жыцці Беларусі, спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах і інш. [7]

Рэдакцыя і рэдакцыйная рада

Рэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» размешчана па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 19. Галоўны рэдактар: Суздалева Галіна Валер’еўна, навуковы рэдактар — кандыдат юрыдычных навук Камянецкі Юрый Францавіч.У склад рэдакцыйнай рады часопіса ўваходзяць навукоўцы-правазнаўцы, доктары і кандыдаты навук з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны. Старшыня рэдакцыйнай рады — доктар юрыдычных навук, прафесар Грунтоў Ігар Алегавіч [8].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці