Панявежскі павет (Расійская імперыя)

Расійская імперыя

Панявежскі павет (руск.: Поневежский уезд, літ.: Panevėžio apskritis) — адміністрацыйная адзінка Ковенскай губерні, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Павятовы горад — Панявеж.

Панявежскі павет
Сцяг
Сцяг
Краіна Расійская імперыя
Уваходзіць уКовенская губерня
Адміністрацыйны цэнтрПанявеж
Дата ўтварэння1795
Насельніцтва222 881[1] (1 897)
Плошча5451,5 вёрст²
Панявежскі павет на карце

Гісторыя

У 1795 годзе ў складзе Віленскай губерні пасля трэці падзелу Рэчы Паспалітай быў створаны Упіцкі павет. У 1836 годзе Упіцкі павет быў перайменаваны ў Панявежскі. У 1842 годзе павет увайшоў у склад навастворанай Ковенскай губерні.

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 222 881 чалавек, у тым ліку ў Панявежы — 12 968 жых[1]., у мястэчках Біржы — 5020 чал., Посваль — 3034 968 [2].

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[3]:

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 20 валасцей: [4]

  • Біржанская — в. Мядзейкі[lt],
  • Гірсудская — в. Гірсуды[lt],
  • Гульбінская — в. Гульбіны[lt],
  • Кібурская — в. Кібуры[lt],
  • Кракінаўская — м. Кракінава[lt],
  • Лінкаўская — м. Лінкава,
  • Малдачанская — м. Пушалаты[lt],
  • Нацюнская — м. Жэймелі[lt],
  • Навамесцкая — м. Новае Места,
  • Пнеўская — в. Пнева[lt],
  • Падбіржанская — маён. Мураваны Помунь,
  • Пакройская — м. Пакрой,
  • Пампянская — м. Пампяны[lt],
  • Панявежская — в. Вельжы[lt],
  • Рэмігольская — в. Рэмігола,
  • Разалінская — м. Разалін,
  • Скрабатышская — в. Скрабатышкі[lt],
  • Смільгаўская — м. Смільгі[lt],
  • Стумбрышская — с. Засценка-Стумбрышкі[lt],
  • Чыпянская — в. Чыпяны[lt],

Ураднікі павета

Зноскі

Спасылкі