Панкрэатыт

Панкрэатыт (лац.: pancreas — уся з мяса) — запаленне падстраўнікавай залозы праз парушэнне адтоку ферментаў (трыпсін) ад закупорвання пратоку. Ускладненне хваробы выклікае ўнутрыбрушны абсцэс і язву страўнікава-кішачнага тракту, дыхальную, нырачную і сардэчную недастатковасць, цукровы дыябет і рак[1].

Панкрэатыт
МКХ-10K85.85., K86.86.
МКБ-10-КМK85.9
МКХ-9577.0577.0-577.1577.1
OMIM167800
DiseasesDB9539
MedlinePlus000287
MeSHD010195
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гемарагічны панкрэатыт

Папярэджанне

Хваробу прадухіляе выдаленне жоўцевых камянёў, адмова ўжыцця спіртовых напояў, гатаванне на пары, запяканне і тушэнне ежы. Карысна ўжываць поснае мяса і рыбу, кашу і нятлусты тварог, з гародніны — бульбу, гарбузы, кабачкі і моркву, а з садавіны — бананы, грушы і яблыкі някіслых гатункаў. З напояў варта выкарыстоўваць адвар шыпшыны, кампот, кісель, мінеральную ваду без газу і нямоцную гарбату. Таксама варта ўнікаць спажывання сокагонных вырабаў і страваў (алей, мёд, свежая гародніна і садавіна, яечны жаўток, цукар і вострыя прыправы: воцат, гарчыца, кетчуп і хрэн), як і бараніны, наварыстых булёнаў, вяндліны, гусінага мяса, грыбоў, тлустых гатункаў рыбы, саленняў, тлустай свініны і свежага чорнага хлеба. Да таго ж, выключаецца ўжыццё моцнай гарбаты, чорнай кавы і шакаладу.

Прычыны

Развіццю немачы спрыяе жоўцекамянёвая хвароба, ужыццё алкаголю, алергія, глісная інфекцыя, траўма жывата, стрэс і атручанне лекамі. Да ўзнікнення хваробы таксама вядуць жаўтуха, магутнае электрамагнітнае выпраменьванне і арганічная атрута ў працы (лакафарбавая і хімічная прамысловасць)[2].

Праявы

Хвароба выяўляецца праз боль у верхняй палове жывата, няспынныя шматразовыя ваніты без палёгкі і панос. Адзначаецца сухасць у роце, агульная слабасць, бледнасць з сінюшнасцю скуры, пачашчаны пульс і паніжаны артэрыяльны ціск. Ліхаманка суправаджаецца ўздуццем жывата і метэарызмам[3].

Зноскі

Спасылкі