Палатоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Палато́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палата.

Палатоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПолацкі раён
Уключае30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрПалата
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)1 244
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верхачэнскага і Юравіцкага сельсаветаў[1]. У 1957 годзе ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены вёскі Арлова і Спаскае, а ў склад сельсавета з Домнікаўскага сельсавета перададзены вёскі Заполле і Затрасценне[2]. 20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы), у склад сельсавета з Тросніцкага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае)[3]. 17 ліпеня 1964 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Верхачэнне, Сіцянец і Улогава) уключана ў склад адноўленага Юравіцкага сельсавета[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Палатоўскага сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 24 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Лонніца[6]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Юравіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы)[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 813 чалавек[8], з іх 92,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1244 чалавекі[10].

Населеныя пункты

Палатоўскі сельсавет уключае 30 населеных пунктаў:

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.