Падымаецца вецер

японскі анімацыйны фільм 2013 году

«Падымаецца вецер» (яп.: 風立ちぬ кадзэ таціну) — поўнаметражны анімацыйны фільм рэжысёра Хаяо Міядзакі, зняты на студыі «Гіблі» і выпушчаны ў 2013 годзе[6].

Падымаецца вецерM:
яп.: 風立ちぬ
Жанрдраматычны фільм, біяграфічны фільм, анімэ-фільм[d] і гісторыя сталення[d][1]
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Аператар
Краіна
ДыстрыбутарToho[d], Cirko Film[d][2][3], Netflix і HBO Max
Працягласць126 хв.
Бюджэт30 000 000 $
Зборы136 533 257 $[4], 5 209 580 $[4] і 12 020 000 000 ¥[5]
IMDbID 2013293
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм заснаваны на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў. Акрамя сапраўднага лёсу вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет — гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер»[7].

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША як найлепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). На прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры[7].

Зноскі

  • http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  • а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 26 мая 2022.
  • http://www.kogyotsushin.com/archives/alltime/
  • Kaze tachinu (2013) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 красавіка 2020.
  • а б «Падымаецца вецер» — унікальны анімацыйны фільм цяпер па-беларуску . Сайт «Кінаконг» (25 ліпеня 2018). Праверана 4 красавіка 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці