Падлеснік еўрапейскі

від раслін

Падле́снік еўрапейскі[3] (Sanicula europaea) — кветкавая расліна роду Падлеснік (Sanicula) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду.

Падлеснік еўрапейскі

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sanicula europaea L., Sp. Pl. 1: 235 (1753)

Сінонімы
  • Astrantia diapensia Scop.
  • Caucalis capitata Stokes
  • Caucalis sanicula Crantz

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71982
EOL  5040571
GRIN  t:33032
IPNI  847832-1
TPL  kew-2480274

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 (120)[4] см. Сцябло прамое, рабрыстае, пераважна адзіночнае, часам па 2—3[4]. Лісце на доўгіх чаранках у прыкаранёвай разетцы, 3—5 раздзельнае. Сцябловае лісце амаль адсутнічае, маюцца толькі дробныя лісцікі ў месцах разгалінавання сцябла. Кветкі белага, зеленаватага або ружовага колеру, у парасоніках на канцах прамянёў у верхняй частцы сцябла. Вонкавыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — двухполыя. Пялёсткі (іх 5) выемчатыя, з загнутым язычком. Плод — віслаплоднік з кручкаватымі шыпікамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі[5]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. Расце ў лясах. Цвіце ў маіліпені. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі, Казахстана, Эстоніі, Вінніцкай вобласці Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].

Рэліктавы від. Лекавая расліна.

Зноскі

Літаратура

  • Падлеснік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 67—68.
  • Бобров Е. Г. Подлесник – Sanicula L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — С. 62—65. — 648 с. — 3 500 экз.
  • Подлесник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 237. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)

Спасылкі