Павітуха льняная
Павіту́ха льняная[3][4] (Cuscuta epilinum) — від кветкавых раслін роду Павітуха (Cuscuta) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).
Павітуха льняная | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cuscuta epilinum Weihe, 1824 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Апісанне
Аднагадовая травяністая расліна 50—120 см даўжынёй. Сцябло зеленавата-жоўтае, ніткападобнае, 0,5—0,8 мм таўшчынёй. Кветкі сабраны ў 7—12-кветкавыя шчыльныя, шарападобныя суквецці. Трубка венчыка гарлачыкападобная разадзьмутая; лускавінкі з многімі бахромкамі, дробныя, прыціснутыя. Вяночак жаўтлява-бялёсы, з трохкутнымі, вастраватымі, адагнутымі лопасцямі, удвая карацей трубкі[4]. Плод — прыплюснута-шарападобная каробачка.
Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Распаўсюджанне
Радзімай віду лічацца тэрыторыі Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана; від натуралізаваны ў Афрыцы, азіяцкай Расіі, большай частцы Еўропы, паўднёва-ўсходняй Канадзе, паўночна-ўсходніх ЗША, Аргенціне (Буэнас-Айрэс)[5][6].
Ва Украіне від паразітуе на ільне (Linum), радзей на рыжаку (Camelina) і некаторых пустазеллях — на Палессі і ў лесастэпе[4].
Галерэя
- Насенне
Зноскі
Літаратура
- Маўрышаў В. В. Павітуха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Прусакова Б. М. Павітуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 47. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
- Повилика льняная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Повилика // Праект «Архив природы России» Архівавана 23 кастрычніка 2019. (руск.)
- Cuscuta epilinum Weihe (Повилика льняная) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)