Павой агарожны

Павой агарожны[3] (Calystegia sepium) — від шматгадовых травяністых раслін роду Calystegia сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Павой агарожны

Агульны выгляд расліны, Баскскія землі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calystegia sepium (L.) R.Br. (1810)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30650
NCBI  47519
EOL  580997
GRIN  t:311558
IPNI  30033025-2
TPL  tro-8500113

Назва

Павой агарожны, павітуха[4], бярозка, уюнок[5][6][7].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Плады і насенне. Тулузскі музеум

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы да 2-3 м даўжынёй, слабыя, кучаравыя, голыя. Лісце голае, чарашковае, шырокае, трохкутнае або трохкутна-яйкападобнае, ля аснавання сэрцападобнае або сэрцападобна-стрэлападобнае, завостранае або вострае.

Кветканосы даўжэй лісця; прыкветкі ланцэтныя, яйкападобныя або шырокаяйкападобныя, ля аснавання сэрцападобныя, на верхавіне вострыя, радзей тупыя або круглявыя, 1,5—2,5(3) см даўжынёй. Чашалісцікі некалькі карацей прыкветкаў, яйкападобныя або яйкападобна-ланцэтныя, вострыя. Вяночак (3,5)4-6 см даўжынёй, белы або светла-ружовы. Тычынкі значна карацей вяночка; ніткі іх у ніжняй частцы пашыраны і пасаджаны сасочкападобнымі валасінкамі.

Плодкаробачка, каля 1 см даўжынёй, круглявая, з кароткім вострым канцом.

Сінаніміка

  • Aniseia arifolia Meisn.
  • Calystegia dahurica (Herb.) G.Don
  • Calystegia rosea Phil.
  • Convolvulus americanus (Sims) Greene
  • Convolvulus binghamiae Greene
  • Convolvulus dahuricus Herb.
  • Convolvulus sepium L.basionym
  • Convolvulus limnophilus Greene
  • Volvulus sepium (L.) Junger

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Повой заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 15 сакавіка 2012)(Праверана 15 сакавіка 2012)