Павел Сямёнавіч Кабзарэўскі

Павел Сямёнавіч Кабзарэ́ўскі (сапраўднае імя Фавій Залманавіч Гардон; 14 жніўня 1909, г. Магілёў — 8 кастрычніка 1970) — рускі пісьменнік-перакладчык.

Павел Сямёнавіч Кабзарэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння14 жніўня 1909(1909-08-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці8 кастрычніка 1970(1970-10-08)[1] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, перакладчык, паэт
Мова твораўруская[1]
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

3 1925 года жыў у Ленінградзе. З 1926 года працаваў тут чорнарабочым, грузчыкам, кур’ерам, канторшчыкам на розных прадпрыемствах і г.д. Скончыў сярэднюю школу ў 1928 годзе, пасля чаго пачаў займацца літаратурнай працай. Быў літаратурным супрацоўнікам рэдакцый газет, кіраваў бібліятэкай[2]. У 1929 годзе пазнаёміўся тут з беларускімі пісьменнікамі Я. Купалам, Я. Коласам, Ц. Гартным, А. Гурло, М. Зарэцкім, Я. Нёманскім, В. Сташэўскім[3]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў радавым байцом у Ленінградскай арміі народнага апалчэння, інструктарам дывізіённай газеты. Быў паранены і кантужаны. У 1944 годзе дэмабілізаваны па інваліднасці. Стаў займацца толькі літаратурнай працай[2].

Член СП СССР[2].

Пахаваны на могілках Памяці ахвяр 9 студзеня. Аўтар скульптурнага партрэта на магіле паэта — З. І. Азгур[2].

Творчасць

Друкаваўся з 1928 года ў часопісе «Разец» (вершы). Пазней галоўным чынам займаўся перакладніцкай дзейнасцю. Перакладаў з беларускай мовы паэзію і прозу. За пасляваенныя гады ў яго перакладах выйшла больш за 40 кніг беларускіх пісьменнікаў[2].

Пераклаў на рускую мову раманы П. Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» (кн. 1—2, 1956), П. Галавача «Праз гады» (1960), А. Чарнышэвіча «Світанне» (1961), А. Асіпенкі «Вогненны азімут» (1967), вершы Я. Купалы і яго драму «Раскіданае гняздо» (з У. Раждзественскім), паасобныя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, К. Крапівы, М. Лынькова, І. Мележа, П. Панчанкі, М. Танка, І. Шамякіна, А. Звонака, М. Калачынскага, А. Пысіна, Я. Скрыгана, М. Ткачова і інш[3]. Пераклады Кабзарэўскага дакладна перадаюць змест і сэнс арыгінала, захоўваюць мастацкую форму, інтанацыі[2].

Аўтар успамінаў «Я. Купала ў Пецярбургу» (1957)[3].

Быў аўтарам лібрэта оперы «Вяснянка» па аповесці Т. Хадкевіча (сумесна з У. А. Раждзественскім), нарысу «Герой Савецкага Саюза Рыгор Чумакоў» (1945)[2].

Склаў зборнікі «Белорусские рассказы» (1948, 1952 и 1971), «Белорусская драматургия» (Т. 1-2, 1949), «Белорусские басни» (1959), «Белорусские повести» (1971) і інш. П’еса К. Крапівы «Спяваюць жаўрукі» ў перакладзе Кабзарэўскага была пастаўлена Ленінградскім тэатрам камедыі, Тэатрам імя Вахтангава ў Маскве і інш. У 1971 пасмяротна выдадзены зборнік выбраных перакладаў Кабзарэўскага «Говорят мои друзья» (Гавораць мае сябры)[2].

Памяць

Імем П. С. Кабзарэўскага названа вуліца на яго радзіме — у Магілёве[2].

Творы

  • Говорят мои друзья. Мн., 1971.

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці