Павел Сцяпанавіч Нахімаў

Павел Сцяпанавіч Нахімаў (23 чэрвеня (5 ліпеня) 1802, с. Гарадок, Вяземскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя (цяпер Смаленская вобласць) — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1855, Севастопаль, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя) — рускі адмірал.

Павел Сцяпанавіч Нахімаў
Адмірал Нахімаў
Адмірал Нахімаў
Дата нараджэння23 чэрвеня (5 ліпеня) 1802
Месца нараджэння
Дата смерці30 чэрвеня (12 ліпеня) 1855 (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
БацькаQ124647354?
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаўАндрэеўскі сцяг Флот
Гады службы1818—1855
Званнеадмірал
КамандаваўНа выпадак адсутнасці В. А. Карнілава прызначаны галоўнакамандуючым флоту і марскіх батальёнаў
Бітвы/войны
  • Наварынская бітва,
  • блакада Дарданэлаў,
  • Сінопская бітва,
  • абарона Севастопаля
Узнагароды і званні
ордэн Лазні Order of St. George, 2nd class ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны 1-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Збавіцеля
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1813 годзе падаў заяву ў Марскі кадэцкі корпус, але з-за недахопу месцаў паступіў туды толькі праз 2 гады. З мая па верасень 1817 года разам з іншымі кадэтамі, сярод якіх былі У. І. Даль, П. М. Навасільцаў і А. П. Рыкачаў, Павел Сцяпанавіч хадзіў у плаванне на брыгу «Фенікс». Карабель заходзіў у Стакгольм, Капенгаген, Карлскруну.

1818 — пад камандаваннем Лазарава М. П. здзейсніў у 1822—1825 гг. кругасветнае плаванне на фрэгаце «Крэйсер». Падчас плавання атрымаў званне лейтэнанта.

1827 — вызначыўся ў Наварынскай бітве, камандаваў батарэяй на лінейным караблі «Азоў» пад камандаваннем Лазарава М. П. ў складзе эскадры адмірала Л. П. Гейдэна; за поспехі ў бітве быў узнагароджаны 21 снежня 1827 года ордэнам св. Георгія IV класа за № 4141 і атрымаў званне капітан-лейтэнанта.

1828 — ўступіў у камандаванне карвета «Наварын», трафейным турэцкім караблём, які насіў раней імя «Насабіх Сабах». У час руска-турэцкай вайны 1828-29, камандуючы Карветам, у складзе рускай эскадры блакаваў Дарданелы.

З 1830, пасля вяртання ў Кранштат, нясе службу на Балтыцы, працягваючы камандаваць караблём «Наварын».

1831 — прызначаны камандзірам фрэгата «Палада».

З 1834 служыў у Чарнаморскім флоце, камандзірам лінейнага карабля «Сілістрыя».

1845 — званне контр-адмірала, прызначаны камандзірам брыгады караблёў.

1852 — віцэ-адмірал, прызначаны начальнікам флоцкай дывізіі.

28 чэрвеня (10 ліпеня) 1855 года, падчас аднаго з аб’ездаў перадавых ўмацаванняў быў смяротна паранены куляй у галаву на Малахавым кургане. Памёр 30 чэрвеня 1855 года. Пахаваны ў склепе Уладзімірскага сабора ў г. Севастопалі.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці