Павел Мікалаевіч Муравейка

беларускі ваенны

Павел Мікалаевіч Муравейка (нар. 26 верасня 1971, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (2022—2024), Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу краін.

Павел Мікалаевіч Муравейка
Нараджэнне26 верасня 1971(1971-09-26) (52 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасцьрэжым Лукашэнкі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Біяграфія

Нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларус.

У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёна[1].

Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

У 2008 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл[1].

20 чэрвеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

У верасні 2023 года Муравейка заявіў: «У першую чаргу хацеў бы зберагчы ад тых вар'яцкіх думак і шалёных ідэй праверыць на практыцы, ці ўмеюць беларусы прымяняць гэту зброю. У нас ёсць дух, воля і гатоўнасць у выпадку неабходнасці ўсімі сродкамі абараняць нашу краіну», а ў кастрычніку 2023 года сказаў, што Беларусь мае права "прасячы калідор" праз Літву сілай зброі ў адказ на санкцыі[3].

23 мая 2024 года прызначаны Начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[4].

Міжнародныя санкцыі

18 снежня 2023 года Муравейку дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[5]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[6], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[7].

Узнагароды

Зноскі