Павал Ранкаў

Па́вал Ра́нкаў (славацк.: Pavol Rankov; нар. 16 верасня 1964, Попрад, Чэхаславакія) — славацкі пісьменнік.

Павал Ранкаў
Pavol Rankov
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння16 верасня 1964(1964-09-16)[1][2] (59 гадоў)
Месца нараджэнняЧэхаславакія Попрад
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, выкладчык
КірунакМагічны рэалізм
Мова твораўславацкая
Прэмііпрэмія ймя Івана Краскі, «Jean Monnet», прэмія газеты «SME», «Angelus»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1987 Павал Ранкаў скончыў філасофскі факультэт універсітэта Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Педагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўніверсітэце Коменскага на кафедры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.

Жыве ў Браціславе.

Творчасць

Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасцю з традыцыямі сусветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхес, Картасар, Грэндэль, Мітана  (славацк.)), часаваю і прастораваю незвязнасцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяроддзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элементамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасцю.

У 2001 выдаў другі зборнік апавяданняў пад назвай «Мы і яны / Яны і мы».

У 2002 выдаў зборнік прафесійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-медыя і інфармацыйная супольнасць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасць — перспектывы, парадоксы, праблемы».

Першы раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 годзе, у 2011 выйшаў другі раман пад назвай «Мамы».

Бібліяграфія

  • S odstupom času (апавяданні, 1995)
  • My a oni / Oni a my (апавяданні, 2001)
  • V tesnej blízkosti (апавяданні, 2004)
  • Stalo sa prvého septembra (alebo inokedy) (раман, 2008)
  • Matky (раман, 2011)
  • Päť x päť (2011)
  • Апавяданні (2012)
  • Na druhej strane (2013)

Узнагароды

  • прэмія імя Івана Краскі  (славацк.) (1995)[3]
  • міжнародная літаратурная прэмія «Jean Monnet» італьянскага міністэрства культуры (1997)[4]
  • прэмія газеты «SME» (2001)
  • Літаратурная прэмія Еўрасаюза за раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» (2009)[3][5][6]
  • польская літаратурная прэмія «Angelus  (польск.)» за раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» (2014)[7]
  • лаўрэат чытацкай узнагароды імя Наталлі Гарбанеўскай[3]

Зноскі

  • а б в Pavol Rankov laureatem Nagrody im. Natalii Gorbaniewskiej (польск.). Angelus. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  • Pavol Rankov (ням.). Literárne informačné centrum. Праверана 21 кастрычніка 2014.(недаступная спасылка)
  • Dwunastu europejskich autorów wyróżnionych nową Europejską Nagrodą Literacką (польск.). European Commission (28 верасня 2009). Праверана 22 кастрычніка 2014.
  • Slovakia winning author: Pavol Rankov (англ.)(недаступная спасылка). European Union Prize for Literature. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  • Kołodyńska, Agnieszka. Angelus 2014 dla Pavola Rankova (польск.). Wrocław.pl (18 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці