З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блейлер.
Ойген Блёйлер (ням.: Eugen Bleuler; 30 красавіка 1857, Цалікорн, Швейцарыя — 15 ліпеня 1939, Цалікорн) — швейцарскі псіхіятр, найбольш вядомы за яго ўклад у разуменне псіхічных захворванняў і ўвядзенне тэрміна «шызафрэнія». Блейлер таксама ўвёў паняцце аўтызму.
Блейлер скончыў медыцынскі факультэт у Цюрыху ў 1881 годзе. Пасля заканчэння працаваў асістэнтам ва ўніверсітэцкіх псіхіятрычных клініках Вальдаў і Бургхёльці, а таксама праходзіў кваліфікацыю ў Парыжы і Мюнхене.
З 1886 па 1898 год Блейлер загадваў псіхіятрычнай клінікай Райнаў. У 1898 годзе ён перайшоў назад у клініку Бургхёльці. Ёю ён кіраваў да 1927 года, будучы таксама прафесарам псіхіятрыі медыцынскага факультэта ўніверсітэта Цюрыха.
Актыўна выкарыстоўваў псіхааналіз ў сваёй клініцы Бургхёльці. Найбольш вядомым вучнем Блейлера, які развіў яго вучэнне пра шызафрэнію, быў швейцарскі псіхіятр і псіхааналітык Карл Густаў Юнг.
Зноскі
↑ Блейлер Эйген // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.↑ а б Блейлер Эйген // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.↑ Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998.