Наталля Сяргееўна Гардзіенка

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Н. Гардзіенка)

Наталля Сяргееўна Гардзіе́нка, па нараджэнні Арлова (нар. 6 ліпеня 1977, Мінск) — беларуская гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2003).

Наталля Сяргееўна Гардзіенка
Дата нараджэння6 ліпеня 1977(1977-07-06) (47 гадоў) ці 1977[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцігісторык, архівістка
Навуковая сферагісторыя[2] і архівазнаўства[d][2]
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат гістарычных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія

Вучылася ў школах Мінска, Саны (Емен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 годзе паступіла на гістарычны факультэт БДУ, спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII стагоддзя. Па сканчэнні ўніверсітэта, некалькі месяцаў працавала настаўніцай гісторыі ў мінскай школе. У 1999 годзе паступіла ў аспірантуру БДУ, у 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.»[3].

Працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, з 2004 года — дэкан факультэта, з 2010 года — прарэктар па вучэбнай працы. З 2011 года дацэнт кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (2015—2023)[4].

Ад імя Беларускага гістарычнага таварыства падпісала ліст з пратэстам супраць затрымання 25 кастрычніка 2020 года гісторыка Алеся Краўцэвіча, які прыйшоў на акцыю, патрабуючы адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных і расследавання злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў[5].

Дзейнасць

З 2002 года займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары» (Мінск, 2004), «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010), «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) і каля 100 артыкулаў.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сябра управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 2004 года адказная рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серый «Беларуская мемуарная бібліятэка», «Бібліятэка Бацькаўшчыны», «Галасы Айчыны».

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[6].

Заўвагі

  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 25 сакавіка 2023.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 25 сакавіка 2023.
  • Гісторыкі выступілі са зваротам з нагоды затрымання Алеся Краўцэвіча Архівавана 15 студзеня 2024.. 26.10.2020 // Наша Ніва
  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці