Ніна Рота

Ні́на Ро́та (італ.: Nino Rota, сапраўднае імя Джавані Рота Рынальдзі, італ.: Giovanni Rota Rinaldi; 3 снежня 1911, Мілан — 10 красавіка 1979, Рым) — італьянскі кампазітар, лаўрэат прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і «Грэмі». Шырока вядомы, як аўтар музыкі да фільмаў Федэрыка Феліні і Лукіна Вісконці, а таксама да фільма «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы.

Ніна Рота
італ.: Nino Rota
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння3 снежня 1911(1911-12-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці10 красавіка 1979(1979-04-10)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
ПедагогIldebrando Pizzetti[d], Fritz Reiner[d], Rosario Scalero[d], Alfredo Casella[d] і Giacomo Orefice[d]
Прафесіікампазітар, дырыжор, настаўнік, піяніст, акцёр, сцэнарыст, кінакампазітар, выкладчык, музыкант
Інструментыфартэпіяна
Жанрыопера[6], сімфонія, акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] і класічная музыка
Узнагароды
ninorota.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1929 скончыў кансерваторыю «Санта-Чэчылія» ў Рыме, адначасова браў урокі кампазіцыі ў А. Казелы. У 1931-32 вучыўся кампазіцыі (у Р. Скалера) і дырыжыраванню (у Ф. Рэйнера) у Інстытуце музыкі Кёрціс у Філадэльфіі. З 1939 прафесар, у 1950-77 дырэктар кансерваторыі ў г. Бары; сярод вучняў — Р. Муці. Аўтар шматлікіх твораў у розных жанрах — 12 опер (у т. л. «Неапаль, горад мільянераў», паводле Э. дэ Філіпа; Спалета, 1976), 5 балетаў (у т. л. «Уяўны Мальер» — для М. Бежара; Парыж, 1976), духоўнай араторыі «Жыціе дзевы Марыі», 3 мес, 3 сімфоній. Найбольш вядомы як аўтар кінамузыкі (звыш 150 фільмаў). Саўндтрэкі Н. Рота — неад’емная частка кінематаграфічнай канцэпцыі Ф. Феліні (усе яго фільмы да 1979). Працаваў таксама з Ф. Дзэфірэлі («Утаймаванне свавольнай», «Рамэа і Джульета»), Ф. Копалам («Хросны бацька»).

Прэмія «Оскар» (за лепшы арыгінальны саўндтрэк, 1975).

Выбраная фільмаграфія

Крыніцы

  • Nino Rota // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Nino Rota // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://www.nytimes.com/2000/03/29/style/29iht-hat.t.html
  • http://www.allmusic.com/artist/nino-rota-mn0000416785/biography
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці