Нарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча — Фантана (Fontana). Бацьку свайго ён зваў па імені Micheletto (Мікелета). У 1512 годзе, падчас узяцця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з прычыны якой вымаўленне яго стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго Заіка (tartaglia) і мянушка гэта зрабілася яго прозвішчам.
У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучанне публічнаму пісцу, але з прычыны, што маці яго не магла акуратна плаціць настаўніку, то Тарталья павінен быў спыніць вучэнне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасцю і цярпеннем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, ён дасягнуў таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў ён у Вероне, Брэшыі і Венецыі.