Нямейскі леў

Нямейскі леў[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Тыфона і Яхідны, леў жахлівай велічыні з неверагодна цвёрдай шкурай, чаму яе не брала ні адна зброя. Звер жыў у гарах поруч горада Нямеі і спусташаў усе наваколле.

Нямейскі леў
стар.-грэч.: Λέων Νεμεαῖος
Полмужчынскі пол
БацькаOrthrus[d] або Зеўс
МаціХімера, Яхідна або Селена
Браты і сёстрыЛярнейская гідра і Цэрбер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бітва Геракла з Нямейскім львом. Рымская копія арыгінала працы Лісіпа.

Першы подзвіг Геракла

Першым заданнем Геракла (Геркулеса) у мікенскага цара Еўрысфея было забойства Нямейскага льва. Мясцінай пачвары служыла пячора з двума выхадамі. Каб вылавіць звера, Геракл забурыў адзін з выхадаў камянямі, і калі леў з’явіўся з пячоры падчас змяркання, герой уступіў з ім у сутычку. Паколькі зброя не магла прабіць шкуру Нямейскага льва, сыну Зеўса прыйшлося задушыць пачвару, і прынесці шкуру льва ў Мікены як доказ дасканалага подзвігу і ўласнай нечалавечай сілы. У гонар гэтага подзвігу, Зеўс змясціў на неба сузор’е Льва (знак задыяку).

Зноскі

Літаратура

  • Н. А. Кун. Легенды и мифы Древней Греции — М.: ЗАО Фирма СТД, 2005. — 558 с ISBN 5-89808-013-9