З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Незабудка лясная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Парадак: | Бурачнікакветныя | Падсямейства: | Cynoglossoideae | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Myosotis sylvatica |
|
Незабудка лясная[3], Лазініца[4] (Myosotis sylvatica) — від роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796Шматгадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 40 см.
Сцёблы валасістыя, моцна галінаваныя.
Прыкаранёвае лісце авальнае, чарашковае. Сцябловае — даўгавата-ланцэтнае, валасістае.
Кветкі да 1 см у дыяметры, нябесна-блакітныя, сабраны ў суквецці-завіткі.
Плод — чорны астраверхавы арэшак.
Расце ў змешаных лясах, на ўзлесках.
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Мае мноства сартоў з ружовымі, сінімі і блакітнымі кветкамі.
Зноскі
- Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 174. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6.